на головну сторінку незалежний культурологічний часопис <Ї>

   www.ji-magazine.lviv.ua
 

Беларускi ПЭН-Цэнтр

Імпрэза, прысвечаная ўкраінскаму літаратару Алегу Лышэгу

16 лістапада ў кнігарні логвінаЎ у межах Году ўкраінскай культуры адбудзецца імпрэза, прысвечаная знакамітаму ўкраінскаму літаратару Алегу Лышэгупаэту, драматургу і празаіку.

Пачатак а 19.00.

Уваход вольны.

Алег Лышэга (1949-2014) нарадзіўся ў Тысменіцы ў сям’і настаўнікаў. Да 21 году не цікавіўся паэзіяй, але потым адкрыў для сябе Антоныча і Чубая. Вывучаў ангельскую філалогію ў Львоўскім унівэрсытэце, зь якога быў адлічаны за ўдзел у неафіцыйным літаратурным коле “Львоўская багема”. Называў сваім настаўнікам Ясунары Кавабату. Выкладаў ангельскую мову ў Бураціі, дзе зацікавіўся кітайскай філасофіяй. Працаваў мастаком-дэкаратарам у Кіеўскім інстытуце тэатральнага мастацтва, што размяшчаўся на тэрыторыі Кіеўскай Лаўры. Белыя муры Лаўры навучылі паэта, як ён прызнаваўся, паняццю фрэскі. Быў у “чорных спісах” і ня мог друкавацца з 1972 да 1988 году. У 1997-1998 быў у Амэрыцы на літаратурнай стыпэндыі і вучыўся ў Пэнсыльванскім унівэрсытэце, дзе займаўся перакладамі і ўкладаньнем анталёгіі. Перакладаў на ўкраінскую Томаса Стэрнза Эліёта, Эзру Паўнда, Дэвіда Гербэрта Лоўрэнса, Генры Дэвіда Тора, Марка Твэна, Сільвію Плат, Робэрта Пэна Ўорэна. Вершы і паэмы Лышэгі інсцэнізаваліся амэрыканскімі тэатрамі. Займаўся ганчарствам і драўлянай скульптурай. Аўтар паэтычных кнігВялікі мост” (1989), “Сьнегу і агню” (2002), п’есы “Дружа Лі Бо, браце Ду Фу” (1992), зборнікаў прозы і эсэістыкі. Перакладаўся на многія мовы. Першы ўкраінскі паэт, адзначны ўзнагародай міжнароднага ПЭН-клубу за пераклад ягоных вершаў на ангелькую.

http://pen-centre.by/2016/11/14/mpreza-prysvechanaya-kranskamu-ltarataru-alegu-lyshegu.html



 


Яндекс.Метрика