повернутися Ї: дискусія

   www.ji-magazine.lviv.ua
 

Пётра Мурзёнак

Ці быў Рурык у Полацаку?

Чи був Рюрик у Полоцьку? Історія сучасної Білорусі і України як виникнення конфлікту східнослов’янської та євразійської цивілізацій

Ключові слова: східні словяни, розмежовування, східнословянська цивілізація, євразійська цивілізація

В статті обгрунтовується існування окремої східнослов’янської європейської цивілізації на сучасних теренах Білорусі та України. Аналіз показує, що слов’яни, які мігрували до Східної Європи у 5-9 сторіччях н.е., в подальшому під впливом різних факторів розмежувалися і увійшли до складу двох цивілізацій - східнослав’янскої (білорусько-українська цивілізація) та євразійської цивілізацій. Розмежовування було обумовлене як племенними особливостями східних слов’ян і природними умовами Східноєвропейської рівнини та Євразійського степу, так і асиміляцією з місцевими племенами, міжусобними війнами між землями і князівствами, впливом монгольської імперії, постанням Великого Князівства Литовського як об’єднувача східних слов’ян. Східнослов’янська цивілізація сформувалася у 13-14 століттях, а створення євразійської цивілізації почалося у 13-15 століттях. Подається характеристика взаємодії східнослов’янської та євразійської цивілізацій на протязі трьох періодів: “докиївського і київського”, перехідного “монгольського” та сучасного. Обговорюється місце східнослов’янської цивілізації серед інших цивілізацій в епоху глобалізації.

 

Кароткі тлумачальны слоўнік:

Рутэны славяне, якія ў 5-9 стагоддзях н.э. расьсяліліся ва Ўсходняй Еўропе, пераважна на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Украіны.

Русь, варагі прышлыя людзі, якія ўдзельнічалі ў кіраваньні славянамі.

Вялікаросы, маларосы, беларусы групы славян, раздзеленыя па этнічнаму прызнаку ў 18-19 стагоддзях.

Беларусы, украінцыусходнія славяне, якія засяляюць сучасныя тэрыторыі свах дзяржаў.

Русь, Кіеўская Русь феадальная дзяржава, існаваўшая ў 10-12 стагоддзях вакол Кіева і часткова на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Масковія (Паўночна-Усходні Край) – тэрыторыя ў басейне рэк Акі і Волгі, дзе ў 1263- 1547 г.г. было заснавана Маскоўскае княства.

«Цывілізацыя - вялікае грамадста, якое жыве ў аўтаномным, невыразным увасабленьні (заўважна-незаўважным), якое не з'яўляецца часткай большага грамадства і існуе на працягу доўгага перыяду часу...» (Targowski, 2009; пераклад з анг., П.М.).

Па пытаннях тэрміналогіі глядзіце таксама: “The Origins of the Slavic Nations: “A review of modern historiography and major sources on Varangian controversy and other Scandinavian concepts of the origins of Rus by R. Zakharii (2002); «Premodern Identities in Russia, Ukraine, and Belarusby S. Plokhy (2006); “Towards a composite definition and classification of civilization» by A. Targowski (2009).

 

 

1. Уступ

Сёлета, у дзень афіцыйнага сьвята яднаньня Беларусі і Расіі, праглядаючы відэазапіс інтэрв’ю з грамадзянамі Мінска наконт іх адносін да гэтай падзеі, адзначыў, што большасьць людзей старэйшага пакаленьня казалі пра шмат агульнага ў дзьвюх суверэнных на сёньня краінах, маючы на ўвазе жыцьцё ў СССР і апошнюю вайну, і што трэба жыць разам, г.зн. зноў яднацца. Толькі некаторыя са старэйшых людзей выказвалі думку, што мы можам жыць асобна, справімся. У той жа час моладзь была більш радыкальнай і падтрымлівала ідэю незалежнай і самастойнай Беларусі.

Такія палярныя думкі абумоўлены не толькі жыцьцёвым досьведам і ўплывам дзяржаўнай прапаганды, але і розным узроўнем адукаванасьці-сьвядомасьці людзей. Гэтая розьніца ў падыходах да ацэнкі стану грамадства відаць базуецца на выкарыстаньні інфармацыі, што вынікае з кароткатэрміновай і доўгатэрміновай гістарычнай памяці. Відавочна, што кароткатэрміновая памяць існуе дзякуючы прапагандзе, якая існавала падчас СССР і ў вялікай ступені была зьвязана з апошняй вайной. Так, нядаўняя агульная гісторыя была.

Але рабіць высновы аб еднасьці і аб'яднаньні абедзьвюх краін толькі на гэтых гістарычных фактах было б не зусім правільна. Калі зазірнуць у даўнейшую гісторыю, малавядомую для большасьці беларусаў, то будзе відавочным, што мырозныя па вельмі многіх прызнаках (этнічных, гістарычных, культурных, рэлігійных). Гісторыя Расійскай дзяржавы пісалася ў часы імператрыцы Кацярыны ІІ, г.зн. у той перыяд калі Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ), як форма беларускай дзяржаўнасьці, перастала існаваць. І інтэрпрэтацыя беларускай гісторыі ў працах таго часу была зусім не на карысьць беларусаў. А што ж было да часоў Кацярыны ІІ? У лепшым выпадку частка беларусаў цяпер ведае пра існаваньне ВКЛ, але дэталёва не азнаёмлена з гэтым перыядам гісторыі сваёй краіны.

Базуючыся на існуючых гістарычных фактах аўтар прапануе гіпотэзу аб утварэньні ўсходнімі славянамі дзьвюх цывілізацыйусходнеславянскай і еўразійскай - у выніку ўзаемадзеяньня і сутыкненьня дэмаграфічных рухаў славянаў з захаду на ўсход і еўраазіяцкіх народаў з усходу на захад; гэтыя працэсы працягваюцца і ў наш час.

 

2. Геапалітычныя межы паміж усходнімі славянамі і еўразійскімі народамі ў канцы 9 стагоддзя н.э.

На сёньня, дзяржавы, у якіх славяне складаюць большасьць насельніцтва, займають значную тэрыторыю Сярэдняй, Паўднёвай і Ўсходняй Еўропы (Балгарыя, Беларусь, Босьнія і Герцагавіна, Македонія, Польшча, Расія, Славакія, Славенія, Сэрбія, Украіна, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія). Ёсць некалькі тэорый аб паходжаньні ўсходніх славян, пачынаючы ад таго, што яны пайшлі ад скіфаў ці готаў, што яны стала пражывалі на амаль тых жа тэрыторыях, якія займаюць і зараз, і, нарэшце, што яны паступова мігравалі з раёнаў Сярэдняй Еўропы на поўдзень, усход, і часткова на поўнач. У наш час лічуць, што славянскі этнагенез фарміраваўся на даволі вялікай тэрыторыі, якая распасьціралася ад Одэра на захадзе, да Дуная на поўдні, і аж да Дняпра на ўсходзе (Curta, 2001; Geary, 2003).

На жаль, пра раньнюю гісторыю ўсходніх славян вядома нямнога і ў асноўным з-за адсутнасьці на той час сваёй пісьменнасьці і, як вынік, адсутнасьці дакументаў, што сьведчылі б аб гісторыі іх перамяшчэньня і расьсяленьня. Магчыма гэту раньнюю гісторыю дапамогуць з часам адкрыць архіёлагі ці нават генэтыкі. У артыкуле размова будзе ў асноўным пра ўсходніх славян у дачыненьні да якіх версія пра іх міграцыю ў 5-7 стагоддзях н.э. з раёнаў Палаб'я (цяпер Памеранія ў Германіі) і Вістулы ў месцы сучаснага пражываньня на сёньня даволі распаўсюджаная. Аднак некаторыя даследчыкі лічець малаверагодным, што за такі кароткі час (з 500 да 650 г. н.э.) славянскія плямёны смаглі засяліць/заняць тэрыторыю Ўсходняй і Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, тым больш, што славяне былі земляробамі і ў сілу гэтага павінны былі весьці аседлы стыль жыцьця (Halsall, 2006). Апошняе можа сьведчыць пра тое, што славянскія плямёны стала пражывалі на ўказаных тэрыторыях на працягу доўгага часу. Таму існуе тэорыя, што ў 5-7 стагоддзях гэта была ўжо другая хваля славян, якія далучаліся да аседлых славян, прыйшоўшых сюды раней. Адной з прычын другой хвалі міграцыі славян мог биць прыход у Еўропу з цэнтральнай Азіі гунаў у 370 годзе н.э.

Базуючыся на даступных крыніцах інфармацыі можна казаць, што славянскія плямёны з Палаб'я і Вістулы рухаліся з захаду на ўсход двумя групамі: у прыватнасьці А. Шахматов (1919) лічыў, што плямёны прото-славян складалі дзьве вялікія групызаходніх славян і ўсходне-паўднёвых. Можна меркаваць, што заходняя група, паступова рухаючыся на поўнач, паўночны-ўсход і ўсход, займала тэрыторыю сучаснай Беларусі, Пскоўскіх, Ноўгарадскіх і Смаленскіх зямель. Другая ж, ідучы на паўднёвы ўсход і поўдзень, паступова засяляла тэрыторыі сучаснай Валыні, Карпат і Украіны (мы прытрымліваемся традыцыйнага падыходу ў вызначэньні славян). Як бачна ніжэй на карце 9 стагоддзя, усходнія славяне паступова занялі тэрыторыю, якую пазьней гісторыкі назвалі Кіеўскай Русьсю. Увогуле, у перыяд расьсяленьня (5-9 ст.) і падчас існаваньня Кіеўскай Русі падзяленьня ўсходніх славян на групы па моўнаму прызнаку яшчэ не было. На той час яны называліся русамі, русінамі, рутэнамі. Аднак, на аснове археалагічных даследаваньняў іх падзяляюць на плямёны. Мяркуюць, што славянскія плямёны, якія йшлі на паўночны захад Усходняй Еўропы (дрэговічы, драўляне, дулебы, крывічы, палачане) сутыкаліся і ассіміляваліся з балцкімі плямёнамі (гэта тыя славяне, якія далі пачатак сучасным беларусам). Некаторымі аўтарамі абгрунтоўваецца балцкая тэорыя паходжаньня беларусаў (Дзермант, Санько, 2005; Деружынский, 2009; Голденков, 2009).

Славяне, што дасягнулі Кіева і памежных тэрыторый (драўляне, паляне) далі пачатак сучасным украінцам. Славянскія плямёны, што пазьней рухаліся на поўнач, паўночны ўсход і ўсход (ільменскія і наўгародскія славяне, крывічы, радзімічы, северане) дайшлі да тэрыторый, якія займалі фіна-угорскія плямёны; гэтыя славянскія плямёны далі пачатак яшчэ адной галіне ўсходніх славян, якіх пазьней назвалі вялікаросамі. Відавочна, што рух гэтай групы славянскіх плямён на поўнач і ўсход стрымліваўся як прыроднымі фактарамі, не зусім прыдатнымі для земляробства (лясы, стэпы, халодны клімат), так і адсутнасьцю колькаснай перавагі славян дастатковай на той час для таго, каб не зьнікнуць за фіна-угорскімі плямёнамі, якія займалі гэтыя тэрыторыі (мардва, мары, весь, мяшчэра, муромы). Ассіміляцыя «славян-вялікаросаў» з гэтымі плямёнамі (ассіміляцыя першай хвалі) была адной з прычын размежаваньня ўсходніх славян.

Карта 1. 9-е стагоддзе. Уплыў фіна-уграў на рускі этнас (Finno-Ugrian impact on Russian ethnos). Крыніца: http://archive.worldhistoria.com/finno-ugrian-impact-on-russianethnos_topic20088_page16.html

Рух на поўдзень і паўднёвы ўсход ад Кіева быў немагчымым, і не таму, што ў тым напрамку былі не вельмі прыдатныя для земляробства бяскрайнія стэпы, а таму, што гэтыя стэпы былі даўнім месцам пражываньня і дзейнасьці качэўнікаў. Чарнаморска-Касьпійскі стэп (раней яго называліДзікім полем”, плошчай каля 1 млн кв.км.) цягнецца ад усходніх межаў Румыніі і далей па паўднёвых частках сучаснай Малдовы, Украіны, Расіі, да паўночна-заходняга Казахстана і Урала. Чарнаморска-Касьпійскі стэп далей на ўсходзе далучаецца да Казахскага стэпу і такім чынам з’яўляецца часткай велізарнага Еўразійскага стэпу. На працягу тысячагоддзяў ваяўнічыя плямёны качэўнікаў рухаліся па гэтаму стэпу з усходу на захад і нават дасягалі і захоплівалі значныя рэгіёны Еўропы. Ніжэй на Карце 2 ўзятай з падручніка гісторыі (Riazanovsky, 1993) паказаны рухі качэўнікаў праз Еўразійскі стэп на працягу амаль 2 тысячагоддзяў. З усходу на захад зьмяняючы эпохі і адзін аднаго ішлі скіфы (700-200 да н.э.), сарматы (200 да н. э. – 200 н.э.), гуны (370 – 453 н.э.), аланы (500–1100 н.э.), авары (600-800 н.э.), хазары (600–1000 н.э.), а пазьней печанегі (800-1100 н.э.), кіпчакі і куманы (11-13 ст.), манголы Чынгіз-хана (13-15 ст.). Як лічылі некаторыя расійскія гісторыкі (Л. Гумілёў, класічныя еўразісты), і качэўнікі, і стэпы, якія яны займалі, адыгралі велізарную ролю ў далейшым станаўленьні і развіцьці Расіі. У нашы дні толькі на тэрыторыі Еўразійскага стэпу жывуць шматлікія народы аўтаномных рэспублік Расіі (башкіры, мары, мардва, татары, удмурты, чувашы, адыгейцы, асеціны, балкары, інгушы, кабардзінцы, калмыкі, карачаеўцы, чачэнцы, чаркесы). Такім чынам, можна казаць, што Расія, уключыўшы на працягу доўгай гісторыі ўсе гэтыя еўразійскія тэрыторыі і насельніцтва, што іх засяляла, з’яўляецца пераемніцай еўразійскага руху з усходу на захад.

Карта 2. Рух качэўнікаў з Еўразійскага стэпу. Крыніца: Riasanovsky N.V. History of Russia. 5th Edition. New York. 1993. p.12.

 

3. Ці быў Рурык у Полацаку альбо як чытаць гісторыю?

На канец 9-га стагоддзя на тэрыторыі расьсяленьня паўднёва-усходніх славян з'явіліся ўмовы для стварэньня феадальнай дзяржавы пад назвай Кіеўская Русь. Тэрмін Кіеўская Русь (яшчэ старажытная Русь) ужываецца многімі вучонымі ў навуковых публікацыях і папулярнай літаратуры для азначэньня старадаўніх зямель Русі, разьмешчаных вакол Кіева, што на сёньня ўваходзяць у склад сучаснай Украіны і часткова Беларусі (Zacharii, 2002; Plochy, 2006). Трэба заўважыць, што тэрыторыя сучаснай Расіі (як і само слова Расія) не мае дачыненьня да Русі, нягледзячы на тое, што гэта версія актыўна прапануецца і выклікае шматлікія спрэчкі ва Ўсходняй Еўропе. Усё з чаго пачыналася Расія – называлася Масковія (Суздальская, Мурамская, Растоўская землі). Тарас Шаўчэнка ў адносінах да Расіі ўжываў тэрмін Маскоўшчына і відаць меў для гэтага падставы таксама.

Тым не менш, версія пра адзіны славянскі народ культывуецца на працягу апошніх двух стагоддзяў як былымі, так і сучаснымі славянафіламі, пан-славістамі і еўразістамі, як на прасторах, якія займаюць усходнія славяне, так і па-за іх межамі.

Падмена азначэньняў Русь-Расія пачалася ў пачатку 17 стагоддзя і найбольш у часы кіраваньня імператрыцы Кацярыны ІІ (гады на троне, 1762-1796). На яе загад пачалі пісаць гісторыю Расіі, уключна з распрацаванай нарманскай тэорыяй паходжаньня Русі і гісторыямі Расіі, складзенымі В. Н. Тацішчавым (1686-1750), М. М. Карамзіным (1766-1826), С. М. Салаў'ёвым (1820-1879). Гэтыя і іншыя працы выкарыстоўваліся і выкарыстоўваюцца для абгрунтаваньня адбыўшагася “аншлюса” Рэчы Паспалітай і «воссоединения» усходніх славян («великороссов, малоросов и белорусов»), зацьвярджэньня славянскага характара Расійскай імперыі і гістарычнай пераемнасьці ад Русі/Кіеўскай Русі да Расіі. Паводле нарманскай тэорыі вялікая роля ў стварэньні краіны (Русі/Кіеўскай Русі) прыпісывалася скандынавам-варагам і немцам – гэтыя прышлыя людзі называліся русь. Нарманская тэорыя больш распаўсюджана сярод заходніх вучоных, скандынаўскіх і германскіх (H. Arbman, T. Arne, O. Hötzsch, K. Rahbek Schmidt, A. Stender-Petersen, G. Stöckl), сярод рускіх эмігрантаў-гісторыкаў (N. Beliaev, V. Kiparsky, V. Moshin, P. Struve, M. Taube, A. Vasiliev, G. Vernadsky), сярод польскіх гісторыкаў (H. Paszkiewicz) (гл. R. Zacharii, 2002). Да ліку нарманістаў, прадстаўнікоў «славянскай» школы залічаюць М. М. Карамзіна, М. П. Пагодзіна, А. А. Куніка. Сярод антынарманістаў можна адзначыць вучоных, якія лічылі, што паходжаньне русі мае хазарскія карані, угорскія, фінскія (В. Н. Тацішчаў), літоўскія (Н. І. Кастамараў), готскія. С. М. Салаў'ёў сцьвярджаў, што русь была вядома на берагах Чорнага мора задоўга да прыхода Рурыка з братамі. Многія з гэтых тэорый маюць цяпер толькі пазнавальны характар. Ёсьць і нео-нарманісты (G. H. Jankuhn, V. Moshin, Y. Vernadsky і іншыя), якія, у асноўным не адмаўляючы нарманскую тэорыю, казалі пра паступовыя зьмены ў кіраваньні славян чужаземцамі (мірная каланізацыя). Савецкія гісторыкі ў асноўным былі анты-нарманістамі (B. Grekov, V. Mavrodin, A. Nasonov, M. Tikhomirov, M. Artamonov, B. Rybakov, D. Likhachev); яны адмаўлялі нарманскую тэорыю з-за яе «ненавуковасьці». У пачатку 20-га стагоддзя украінскі вучоны М. Грушэўскі, адстойваючы свае нацыянальныя інтарэсы, цьвердзіў, што нарманская тэорыя ня мае ніякай гістарычнай асновы. Больш падрабязна аб спрэчках нарманістаў і антынарманістаў глядзіце гістарычныя агляды (R. Zakharii, 2002; Л. Клейн, 2009).

Але гісторыкі расійскага паходжаньня, якой бы тэорыі ні прытрымліваліся (нарманскай ці антынарманскай), спрачаючыся аб вытоках улады на славянскіх землях, аб пераважнай ролі прышэльцаў-варагаў ці саміх славян, што тут жылі, атаясамліваюць гісторыю Кіеўскай Русі з гісторыяй сучаснай Расіі. І галоўнай іх мэтай, як відаць, зацьвердзіць міф/легенду пра славянскае паходжаньне расіян і паказаць законнасьць пераходу ўлады ад Кіеўскай Русі да князёў Масковіі і цароў Маскоўскага царства, пачынаючы ад Рурыка і да пачатку 17-га стагоддзя, калі на зьмену Рурыкавічам прыйшлі Раманавы. І хоць нацыянальную ідэнцічнасьць маларосаў і беларусаў прыйшлося прызнаць, каб называць сябе вялікаросамі, але аб нацыянальнай дзяржаўнасьці беларусаў, жыўшых у Вялікім Княстве Літоўскім у канцы 18-га стагоддзя і інкарпарыраваных ў склад Расійскай імперыі, у кнігах расійскіх гісторыкаў не згадвалася. Відавочна, што гістарычная навука ў гэтым выпадку выконвала палітычны заказ. Даўно вітае такая класічная думка, што той хто піша гісторыю – той кантралюе сучаснае.

Не прымаючы чыйго-бы то ні было боку ў спрэчках нарманістаў ці антынарманістаў, відавочна, што ў гісторыі, напісанай спецыяльна для Расіі, ёсьць шмат прабелаў, якія не дазваляюць разглядаць яе праўдзівай ў адносінах да Беларусі. Гісторыю, якую нам доўгі час афіцыйна падавалі, была гісторыяй Расійскай дзяржавы. З дня заснаваньня Імперскай Акадэміі навук Пятром І у 1725 годзе амаль усе прэзідэнты Акадэміі былі вучоныя, запрошаныя з захаду: L. Bluementrost (1725 - 1733) (першы прэзідэнт), затым H. K. Von Keiserling (1733 - 1734), J. A. von Korff (1734 - 1740), K. von Brevern (1740 - 1741), K. G.

Razumovsky (з гетманата 1746 - 1798), H. L. von Nicolay (1798 – 1803). З 50 членаў Акадэміі навук у 1725-1786 гадах толькі пяць акадэмікаў былі расійцамі (В. Е. Адодуров, Г. Н. Теплов, С. П. Крашенинников, В. К. Тредьяковский, М. В. Ломоносов) (Werrett, 2000), астатнія былі ў асноўным немцамі, уключна з Герхард Фрыдрыхам Мюллерам, кіраўніком гістарычнага дэпартаменту, якому і было даручана пісаць гісторыю Расіі (працаваў у акадэміі з 1725 па 1783 год).

У аснове гісторыі Расіі, якую пісалі Карамзін, Салаў’ёў, ляжыць нарманская тэорыя (“О народах издревле в России обитавших”, 1788), аўтарам якой з'яўляўся Г.Ф. Мюллер.

Паводле гэтай тэорыі вялікая роля ў стварэньні краіны (Кіеўскай Русі, а не Расіі, П.М.) прыпісывалася скандынавам-варагам і немцам. Менавіта гэта тэорыя/міф/легенда была знаёма беларусам і украінцам з часоў расійскай імперыі, нягледзячы нават на тое, што савецкія гісторыкі былі анты-нарманістамі. Чаму так дзіўна адбылося? Напэўна віной таму зноў жа палітычная заангажаванасьць пытаньня. Відавочна, што трэба было падтрымліваць славянскасьць і славянскае адзінства, якое ляжала ў аснове Расіі і СССР (як пераемніка расійскай імперскай спадчыны), у абоіх выпадках безумовна падтрымліваемае праваслаўем. Пры кожных новых умовах існаваньня імперыі мы бачым зьмену тэарэтычных гістарычных дэкарацый: так, на этапе імператрыцы Кацярыны ІІ - патрэбна была кіруючая роля скандынаваў і немцаў у кіраваньні славянамі, у савецкія часы, паміж двумя войнамі - трэба было трымаць адзінства славянскага духа. Нездарма падчас другой сусьветнай вайны выйшаў фільм пра А. Неўскага, які пабіў тэўтонскіх рыцараў (немцаў) на Чудскім возеры, хаця роля яго ў расійскай гісторыі трактуецца неадназначна (ад сьвятога да здрадніка – сьвятога як абаронцы праваслаўя, і здрадніка – як заключыўшага дамову з Залатой Ардой і пагадзіўшагася на вассальнае становішча княстваў Паўночна-Усходняга Краю/Масковіі).

Як сьведчаць крыніцы (Белявский, 1955), з гісторыяй Расіі, якую пісалі нямецкія вучоныя, быў нязгодны Ламаносаў, які звінавачваў Мюллера ў фальсіфікацыі. Ламаносаў лічыў, што русы прыйшлі з славянскіх зямель, а не былі варагамі. Паміж гэтымі вучонымі ішла зацятая вайна, вынікам якой было нават часовае звальненьне Ламаносава з універсітэта.

Толькі першая частка першага тома «Древней Российской истории», якую пісаў Ламаносаў, ужо пасьля яго смерці была выдадзена Г. Мюллерам, а архівы Ламаносава прапалі. Трэба адзначыць, што Г. Мюллер кіраваў архівамі Акадэміі навук з 1766 года да канца свайго жыцьця. Падобнае адбылося і з працамі В. Н. Тацішчава (1686 –1750): Г.

Мюллер выдаў 5 тамоў расійскай гісторыі па запісах Тацішчава пасьля яго сьмерці. Зноўжа, як і ў выпадку з архівам Ламаносава рукапіс Тацішчава таксама загадкава зьнік, як і даўнішнія і нікому зараз невядомыя летапісы, па якіх гэтыя рукапісы пісаліся. У лепшым выпадку, гэтыя працы маглі рэдактавацца ці перапісывацца. Магчыма, гэта невыпадкова, што ў надрукаванай працы Ламаносава яго погляды дзіўным чынам адпавядаюць поглядам самаго Мюллера. Дык аб чым яны тады спрачаліся? Гэтыя факты не для таго каб кінуць цень на таго ці іншага вучонага, удзельніка напісаньня расійскай гісторыі. Не. Гэта спроба знайсьці каштоўную і праўдзівую інфармацыю, якая вельмі важная для сучаснага развіцьця ўсходнеславянскіх дзяржаў.

Адпраўным пунктам для нарманскай тэорыі быў Нестарскі летапіс. Летапіс «Повесть минувших лет» (ПМЛ), які датуецца 1113 годам, пісаўся манахам Нестарам, а магчыма і не ім адным (лічуць, што гэта была калектыўная праца; Picchio, 1981). ПМЛ пісаўся абапіраючыся на недайшоўшыя летапісы, паданьні, візантыйскія дакументы. Першыя згадкі пра славян у Нестарскім летапісу адносяцца да 862 года. Гэта значыць, летапіс пісаўся праз больш чым 250 гадоў пасьля падзей, якія маглі тады адбывацца. У летапісе апавядаецца пра прыход вікінгаў/варагаў, якіх славяне запрасілі на княжаньне. Тры паўміфічныя браты, Рурык, Трувар і Сінеус, у 862 г. сталі правіць у Ноўгарадзе, Ізборску і Белоозеры. Аднак, ніякіх пазьнейшых зьвестак пра двух апошніх братоў нідзе няма. Больш таго, сучаснае прачытаньне тэкста ПМЛ дае наступнае тлумачэньне імёнам "Rurik, Sineus, en Truvor” як “Рурык, яго радня і кампаньёны” (“Rurik, sine hus, en tro(gna) vär(ingar)", сканд..; “Rurik, his house/relatives, and true companions”, англ.) (Кацва, Юрганов, 1996). Кацярына ІІ, якая вядома ж верыла ў гэту тэорыю, загадала нават вырабіць мядаль у гонар Трувара, на ліцавым баку якой быў уяўны партрэт Рурыка, а на тылавой частцы – насыпны Трувараў курган і надпіс: «До днесь памятен», а ўнізе «Трувор скончался в Изборске в 864 году». Вось так, чалавека з гэтым імем не было, а мядаль –ёсьць.

Што тычыцца самаго Рурыка, то яго сьлядоў таксама пакуль нідзе не знайшлі. Першапачатковая версія знаходжаньня Рурыка ў Ноўгарадзе не пацьвердзілася. Тым больш што сучасны Ноўгарад, паводле археалагічных даследаваньняў, з’явіўся толькі ў другой палове 10-га стагоддзя, як не было ў той час і Белоозера, дзе мог кіраваць «Сінеус». Ёсьць гіпотеза, што Рурык заснаваў сваё паселішча на берагах Ладагі, аднак, зноў жа пакуль доказаў гэтаму няма. Магчыма, што Рурык, як Трувор і Сінеус, гэта выдуманая асоба. Так што ці існаваў фізічна чалавек па імені Рурык у канцы 9-га стагоддзя – гэта вялікае пытаньне. Але з падачы Мюллера гэта ідэя была підхоплена расійскімі гісторыкамі і князі-Рурыкавічы праіснавалі ў Масковіі да канца 16-га стагоддзя.

Чытаем Карамзіна:

«Рюрик прибыл в Новгород, Синеус на Белоозеро в область Финского народа Веси, а Трувор в Изборск, город Кривичей. Смоленск, населенный также Кривичами, и самый Полоцк оставались еще независимыми и не имели участия в призвании Варягов.

Следственно, держава трех владетелей, соединенных узами родства и взаимной пользы, от Белоозера простиралась только до Эстонии и Ключей Славянских, где видим остатки древнего Изборска. Сия часть нынешней С. Петербургской, Эстляндской, Новогородской и Псковской Губерний была названа тогда Русью, но имени Князей Варяго-Русских. Чрез два года [в 864 г.], по кончине Синеуса и Трувора, старший брат, присоединив области их к своему Княжеству, основал Монархию Российскую”. Такім чынам, у той час, калі не было ні Масквы, ні Белоозера, ні Ноўгарада, і магчыма нават ні Трувора, ні Сінеуса, то Рурык, паводле інтэрпрэтацыі Карамзіна, заснаваў ні многа, ні мала «Монархию Российскую», а сам Карамзін назваў «Русью» тэрыторыю, якая так ніколі не называлася.

І ўсё ж Полацак і Смаленск, як у ПМЛ, так і ў гісторыі Карамзіна, не ўпамінаюцца як гарады, якія запрашалі варагаў на княжаньне.

Полацак і Смаленск не запрашалі Рурыка на княжаньне

У дадатак Карамзін напісаў, што Полацак быў незалежным, а значыць Карамзін прызнаваў, што гэты горад меў сваю, незалежную ад Кіева гісторыю, а тым больш ад гісторыі Расіі, куды аўтаматычна, па зразумелых цяпер “імперскіх традыцыях”, уключалася гісторыя Кіеўскай Русі. Вольную інтэрпрэтацыю ПМЛ мы знаходзім і ў С. М. Салаўева (1820-1879): “До нашего начального летописца дошло очень мало преданий о княжении Рюрика. Он знает только, что по прошествии двух лет от призвания младшие братья - Синеус и Трувор умерли, и всю власть принял один старший Рюрик; эта власть простиралась уже на кривичей западно-двинских, то есть полочан на юге, на мерю и мурому на северо-востоке». У перакладзе акадэміка Ліхачова гэта частка ПМЛ гучыць інакш: «Через два же года умерли Синеус и брат его Трувор. И принял всю власть один Рюрик, и стал раздавать мужам своим города - тому Полоцк, этому Ростов, другому Белоозеро. Варяги в этих городах - находники, а коренное население в Новгороде - словене, в Полоцке - кривичи, в Ростове - меря, в Белоозере - весь, в Муроме - мурома, и над теми всеми властвовал Рюрик». Мы бачым, што Рурык направіў свайго «мужа» ў Полацак, але ці трапіў ён туды і ці рабіў ён што там - зусім невядома. І ў той час калі па Карамзіну Полацак быў незалежным, то па Салаўёву «полочане на юге» ужо знаходзіліся пад уладай Рурыка. Атрымліваецца, што нейкім чынам Рурык раздаваў гарады, якія яму не належалі.

Можна моцна сумнявацца ў тым, што прыйшоўшыя нешматлікія вікінгі/варагі маглі сур'ёзна ўплываць на развіцьцё славянскіх плямён, якія жылі тут здаўна. Хаця ёсьць гіпотэза, што яны кантралявалі гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі», але на думку яе аўтара скандынаўскія калоніі здаваліся «выспачкамі ў моры» полацкіх крывічоў, наўгародскіх славенаў альбо кіеўскіх палянаў (Котлярчук, 2002).

Можна знайсьці яшчэ шмат супярэчнасьцяў у вольнай трактоўцы мінулага расійскімі гісторыкамі, але відавочна, што гэтыя гісторыі-апавяданьні, выкаростоўваючы дакументальныя матэрыялы, падводзяць чытача да галоўнай думкі, што дзяржаўнасьць Расіі пачыналася ад Рурыка і Кіева. Адна справа - вольная інтепрэтацыя найбільш вядомага і старэйшага ўсходнеславянскага летапісу, няхай сабе нават напісанага з хібамі.

А другая заключаецца ў тым, што летапіс гэты (ПМЛ) некалькі разоў перапісываўся і перарабляўся. Так, да прыкладу, паказана, што з часоў княжаньня ў Кіеве Ўладзіміра Манамаха (1113-1125), ад якога ў далейшым пайшла лінія маскоўскіх князёў-Рурыкавічаў, ПМЛ дапрацоўваўся манахам Сільвестрам і іншымі кніжнікамі ў інтарэсах Манамахавічаў (спачатку ў Кіеве, а пасьля ў Ноўгарадзе ў час праўленьня там Мсьціслава, сына Манамаха) (Cross, Sherbowitz-Wetzor, 1953; Толочко, Толочко, 1998). Так узнікалі новыя рэдакцыі ПМЛ, якія ў далейшым былі ўключаны ў Лаўрэнцьеўскі (1377) і Іпатаўскі (пачатак 15-га стагоддзя) летапісы, і натуральна, што гэта дапоўненая інфармацыя з дадатковымі тлумачэньнямі трапляла ў расійскія падручнікі гісторыі. Прыведзеныя прыклады з ПМЛ з неадназначнай трактоўкай падзей мінулага, растыражыраваныя па ўсім сьвеце, не з'яўляюцца адзінымі і наводзяць на думку аб крытычным прачытаньні мінулай гісторыі і вызначэньні праўдзівых падзей на Беларусі і Украіне, асабліва ў кантэксьце, для каго створаныя міфы былі выгаднымі. Вядома ж не адмаўляецца той факт, што ПМЛ і яго пазьнейшыя версіі з'яўляюцца важнымі для вывучэньня гістарычнымі дакументамі, якія адлюстроўваюць зьмены і наслаеньні той эпохі.

 

4. Размежаваньне плямёнаў ўсходніх славян

Істотнымі фактарамі, якія ўплывалі на размежаваньне ўсходніх славян былі племянное падзяленьне славян, міжусобныя войны паміж княствамі ці землямі, якія існавалі на той час, ассіміляцыя славян з лакальнымі плямёнамі - з балтамі, з сарматамі, з еўразійскімі фіна-угорскімі плямёнамі і з канца 12-га стагоддзя з мангола-татарамі. Як ужо пазначалася вышэй, усходніх славян «дакіеўскага перыяду» можна адносіць да адной этнанацыянальнасьці (русы, рутены), але ўжо ў гэты перыяд пачыналася іх падзяленьне і можна пагадзіцца з думкай S. Plokhy (2006), што гэты працэс стаў найбольш выразным з распадам Кіеўскай Русі, а менавіта ў канцы 11-га стагоддзя. Як мы ведаем на тэрыторыі гістарычнай Кіеўскай Русі пражывалі славяне, якіх на падставе месца пражываньня, рознасьці ў традыцыях і культуры, падзялялі на плямёны - дрэговічы, драўляне, дулебы, крывічы, палачане (далі пачатак беларусам), драўляне і паляне (украінцам), ільменскія і наўгародскія славяне, крывічы, радзімічы, северане (плямёны, што пазьней маглі биць аднесены да вялікаросаў). Такім чынам, гэта была неаднародная група славян, якую спрабавалі з'яднаць кіеўскія князі пачынаючы ад Мсціслава, княгіні Ольгі, Уладзіміра, да Яраслава Мудрага. У большай ці меншай ступені гэта ўдалося толькі Яраславу Мудраму.

Урывак з ПМЛ, які прыведзены далей, якраз адлюстроўвае расьсяленьне плямёнаў (усходнеславянскіх і неславянскіх) і некаторыя ўзаемаадносіны паміж імі: «И после этих братьев стал род их держать княжение у полян, а у древлян было свое княжение, а у дреговичей свое, а у славян в Новгороде свое, а другое на реке Полоте, где полочане. От этих последних произошли кривичи, сидящие в верховьях Волги, и в верховьях Двины, и в верховьях Днепра, их же город - Смоленск; именно там сидять кривичи ... Вот только кто говорит по-славянски на Руси: поляне, древляне, новгородцы, полочане, дреговичи, северяне, бужане, прозванные так потому, что сидели по Бугу, а затем ставшие называться волынянами. А вот другие народы, дающие дань Руси: чудь, меря, весь, мурома, черемисы, мордва, пермь, печера, ямь, литва, зимигола, корсь, нарова, ливы, - эти говорят на своих языках, они - от колена Иафета и живут в северных странах.»

З гэтага урыўка бачна, што - крывічы пайшлі ад палачан, і што крывічы жывуць таксама ў Смаленску і ў вярхоўях Волгі, Дзьвіны і Дняпра; - што на азёрах (Растоўскае, Белоозеро, Клешчына) і каля ракі Ака жывуць плямёны, якія гавораць на сваёй мове;

- што ёсьць яшчэ шэраг народаў, якія плацяць дань русі, г.зн. варагам, і якія таксама гавораць на сваёй (не-славянскай) мове ( чудзь, меря, весь, мурома, чарамісы, мардва, перм, пячера, ям, літва, зімігола, корсь, нарова, лівы).

Славяне з Наўгародчыны і Дняпра, якія прыходзілі на землі Паўночна-Усходняга Краю, ассіміляваліся з угора-фінскімі плямёнамі, гаварыўшых на сваёй (не-славянскай) мове.

Можна меркаваць, што ў 10-11 стагоддзях, незалежна ад працэсаў станаўленьня Кіеўскай Русі пачалося этнанацыянальнае размежаваньне славян, пражываўшых на тэрыторыі сучаснай Украіны і Беларусі, і славян, што засялілі край на паўночны-ўсход ад Кіеўскай Русі (тэрыторыю будучага Маскоўскага царства), ассімілюючыся з лакальнымі фіна-угорскімі народамі. Такім чынам, раздзяленьне ўсходніх славянаў на «беларусаў, маларосаў і вялікаросаў» адбылося не ў канцы 18-га і пачатку 19-га стагоддзя, як гэтага тады захацелася расійскім гісторыкам, а пачалося значна раней, яшчэ да распаду Кіеўскай Русі.

 

5. Міжусобныя войны як прычына раздзяленьня ўсходніх славян

Феадальная раздробленасьць была адной з прычын не толькі распаду Кіеўскай Русі, але і прадумовай далейшага этнанацыянальнага падзелу ўсходніх славян. Кіеўская Русь не была адзінай. У ёй існавалі тры цэнтры - Кіеў, Полацак і Ноўгарад - паміж якімі пастаянна йшлі войны і барацьба за першынство. Войны не спрыялі яднаньню славян, а наадварот, памножаныя на племянныя асаблівасьці, вялі да лакальнай канцэнтрацыі насельніцтва вакол мясцовых лідэраў і традыцый, да кантролю над займаемымі тэрыторыямі, і фарміраваньня новых этнасаў з развіцьцём моўнай дыфферэнцыяцыі.

Гісторыя Кіеўскай Русі, пацьверджаная дакументамі, пачынаецца з князя Ігара (княжыў з 912 па 945 год). Праўда, доказаў таго, што ён быў сынам Рурыка, апроч прыведзенага апісаньня ў ПМЛ, няма. Выказваецца нават ідэя, што Ігар ня быў сынам Рурыка, а хутчій быў далёкай раднёй і што Алег не абавязкова ішоў за Рурыкам, і такім чынам відав очна існуе прабел паміж міфічным варагам (Рурыкам) і яго рэальнымі паслядоўнікамі (Pritsak, 1982). Відавочна, што князь Ігар быў, як і тое, што ў яго быў бацька, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Рурыка, і ад якога пайшло мноства Рурыкавічаў, уключна з лініяй маскоўскіх князёў і цароў. Але ў прынцыпе гэта нічога не мяняе – ці быў Ігар сынам Рурыка ці сынам другога чалавека. Галоўнае, што ён быў кіеўскім князем, які пашыраў свой уплыў на землі, населеныя славянамі. Ці была Кіеўская Русь моцнай у час праўленьня князя Ігара? Калі лічыць, што князь Ігар зьдзейсьніў два паходы на Канстанцінопаль, то магчыма, што Кіеўскае княства пачынала ўсталёўвацца, хаця яно яшчэ было ў значнай залежнасьці ад хазар. Роля самаго князя Ігара ў стварэньні княства была невялікай. Сам ён, будучы вельмі хцівым і несправядлівым, быў забіты пры паўторным зборы даніны ў драўлянаў (племя славянаў, якое жыло на захад ад Кіева).

Фактычна, у канцы 10-га стагоддзя, Кіеў ня быў моцны. Яго паўднёвы сусед, Хазарскае царства (618–1048), займала тэрыторыю Паўночнага Каўказа, Волгі, Дона і недзе каля 850 года хазары кантралявалі тэрыторыю на поўдзень ад умоўнай лініі Смаленск-Мурам, і валодалі Курскам, Чарнігавам і Кіевам. Усе гэтыя гарады плацілі хазарам даніну. Нават пасьля таго як у 967 г. кіеўскі князь Сьвятаслаў І (сын Ігара) разьбіў хазараў і захапіў іх сталіцу Аціл гэта не выратавала Кіеў ад далейшага змаганьня з печанегамі, якія прийшлі на зьмену хазарам. Але менавіта з гэтага моманту можна казаць пра пачатак росквіту Кіеўскай Русі, які назіраўся ў часы кіраваньня князя Сьвятаслава (945–972) і княгіні Ольгі (945–969, як апякун), князёў-братоў Яраполка (972-980) і Ўладзіміра (980–1015) і Яраслава Мудрага (1019-1054). Лічуць, што ў часы кіравання Яраслава Мудрага насельніцтва Кіеўскай Русі налічвала каля 7-8 мільёнаў жыхароў. Яго ўлада была асабліва моцнай у бліжэйшых да Кіева княствах такіх як Чарнігаўскае, Пераяслаўскае, Галіцкае.

Менавіта падчас праўленьня Яраслава Мудрага была дасягнута цэнтралізацыя ўлады на тэрыторыі Кіеўскай Русі. У той жа час нельга пагадзіцца з тым, што Кіеўская Русь была цэльнай феадальнай дзяржавай.

Сярод трох цэнтраў, Кіеў – Полацак - Ноўгарад, Полацак займаў сваё незалежнае і спецыфічнае становішча. Полацкае княства заўжды праводзіла самастойную палітыку і перыяд кіеўскага кантроля над Полацакам быў вельмі кароткім, што прызнаецца як расійскімі, так і замежнымі вучонымі. Яраслаў Мудры быў князём Кіеўскім, Ноўгарадскім і Растоўскім, але не быў князём Полацкім. Дык ці быў Полацак пад Кіевам?

Як вядома, першым (вядомым) Полацкім князем быў Рагвалод (920-978). Паводле адной з гіпотэз – Рагвалод быў варагам (У. Арлоў, 2005), паводле другой - сынам полацкай княгині Прадславы, які пасля сьмерці маці прыняў княжаньне, вярнуўшыся ў вотчыну "из заморья" (М. Ермаловіч, 1990). Сям’я Рагвалода як і ён сам была зьнішчана князем Уладзімірам Сьвятаслававічам. Уладзімір быў вельмі жорсткім, ён забіў не колькі Полацкага князя Рагвалода, але і свайго роднага брата Яраполка, на той час вялікага князя кіеўскага. Дачка полацкага князя, князёўна Рагнеда, стала палоньніцай і жонкай кіеўскага князя ў 13 год і нарадзіла яму князёў Ізяслава Уладзіміравіча (полацкі князь з 988 па 1001), Яраслава Мудрага (вялікі князь кіеўскі з 1019 па 1054), Усевалада (князь Уладзіміра-Валынскі), Мсціслава (князь чарнігаўскі і цьмутараканскі), а таксама князёўнаў Прадславу (узяла шлюб з чэскім князям Баляславам ІІІ) і Праміславу (вийшла замуж за вугорскага прынца Ласла Сара Лысага). Нават калі мець на ўвазе колькі Яраслава Мудрага, які княжыў у Кіеве 35 гадоў, то можна казаць пра значную ролю, якую адыграла княгіня Рагнеда ў станаўленьні Кіеўскай Русі. Калі Ўладзіміра І лічыць хросным бацькам Кіеўскай Русі, то княгіня Рагнеда ў такім разе з'яўляецца маці Кіеўскай Русі. Усе добра ведаюць па кнігах, фільмах, сьпектаклях гісторыю адносін Рагнеды і Ўладзіміра.

Невядома, што б сталася з Рагнедай, але дзякуючы Ізяславу, іх сыну, і ўступаючы полацкім вяльможам, Уладзімір вымушаны быў аддаць Рагнедзе яе “отчину” –Полацкую зямлю. Такім чынам, Ізяслаў стаў не толькі полацкім князем, але і заснавальнікам новай дынастыі Ізяславічаў. Фактычна, як старэйшы сын Уладзіміра ён бы мог пераняць і Кіеўскі пасад, але Ізяслаў памёр раней за бацьку, князя Ўладзіміра, і таму лінія полацкіх князёў страціла магчымасьць змагацца за Кіеў. З таго часу летапісы сталі называць полацкіх князёў Рагвалодавымі ўнукамі (па лініі маці), хаця па лініі бацькі яны ўнукі Ўладзіміравы. З часу княжаньня Ізяслава (986-1001) Полацак працягваў праводзіць незалежную ад Кіева палітыку пачатую ягоным дзедам, князем Рагвалодам, якая падтрымлівалася на працягу двух з паловай стагоддзяў аж да ўтварэньня Княства Літоўскага. Найбольшага росквіту Полацкае княства мела пры княжаньні Ўсяслава Чарадзея (княжыў з 1044 да 1101 года). Кароткі перыяд Усяслаў Чарадзей, князь Полацкі, нават княжыў у Кіеве (1068-1069). Такім чынам, выключаючы кароткі перыяд барбарскага нападу князя Ўладзіміра на Полацак, можна лічыць, што Кіеў не кантраляваў дзейнасьць Полацкага княства. Інакш кажучы, над Полацакам праплыў толькі цень Рурыка.

Над Полацакам праплыў толькі цень Рурыка

Многія дасьледчыкі сёньня лічуць, што Полацкае княства 9-13 стагоддзяў з’яўляецца першай формай дзяржаўнасьці на беларускай зямлі. Гэтая незалежнасьць Полацака ад Кіева ёсьць аб'ектыўным пазітыўным фактарам ці, калі хочаце, добрай падставай для беларусаў не ўдзельнічаць у змаганьні за наследаваньне ў поўнай меры гістарычнай спадчыны Кіеўскай Русі, якое зараз вядзецца паміж Украінай і Расіяй.

Варта пачытаць манаграфіі М. Ермаловіча (1990), расійскіх гісторыкаў, каб пераканацца ў тым, што не было дзесяцігоддзя, каб Полацак не ваяваў з Ноўгарадам ці Кіевам. Да таго ж у рамках гістарычнай Кіеўскай Русі ішлі пастаянныя войны паміж іншымі княствамі. У выніку гэта феадальная структура рассыпалася адразу пасьля сьмерці Яраслава Мудрага.

Зямля была падзелена на малыя ўдзелы паміж ягонымі сынамі, якія пачалі варагаваць паміж сабой, што і стала пачаткам распада Кіеўскай Русі. Менавіта ў гэты перыяд утварылася Ноўгарадская рэспубліка (1136), дзе існавала абмежаваная княская ўлада, і Ўладзіміра-Суздальскае княства (1157), першае княства Паўночна-Усходняга Краю, якое стала ядром будучай Масковіі. Але гэта адбылося амаль праз 200 год пасьля ўсталяваньня Полацкага і Кіеўскага княстваў.

Адным з прынцыповых момантаў у зьвязку спрэчак Кіеўская Русь – Расія з'яўляецца пераемнасьць кіеўскай княскай пасады. Па многіх інфармацыйных каналах яна растыражывана як вялікае дасягненьне Ўладзіміра Манамаха як у атрыманьні кіеўскага пасада, так і ў наступнай яе перадачы праз пакаленьні да маскоўскіх князёў і цароў. Трэба ведаць, што на тыя часы ўлада ў Кіеве перадавалася на праве старшынства ў родзе, г.зн. ад старэйшага да малодшага ва ўсім родзе, а не ад бацькі да сына. У 1093 годзе ўладу прыняў старэйшы па ўзросту князь Святаполк Ізяславіч Тураўскі, дваюрадны брат Уладзіміра Манамаха (1053-1125). Пасьля смерці Святаполка ў 1113 годзе на кіеўскі пасад па праву старшынства прэтэндавалі князі Давід (1050-1123) і Алег (1053-1115) Святаславічы, якія былі дваюраднымі братамі Ўладзіміра Манамаха па другой лініі (Давід быў на тры гады старэйшы за Ўладзіміра, а Алег быў ягоным аднагодкам). Аднак пасад заняў Уладзімір Манамах. Паводле расійскіх гісторыкаў, у прыватнасьці С. М. Салаўёва – па запрашэньню старэйшын і са згоды кіеўскага народа. Гэта значыць, менавіта пачынаючы ад Уладзіміра Манамаха была парушана ратацыйная сістэма зьмены ўлады.

Парушэньне правіл наследаваньня Кіеўскага княскага пасада прывяло да таго, што ў гэтыя спрэчкі і ў вайну паміж сабою ўцягнуліся Алегавічы з Чарнігава, Манамахавічы з Пераяслаўля, Ізяславічы з Турава/Валыні і Полацкія князі.

За 45 год, пачынаючы ад 1125 года да 1169 года, князі з розных родаў зьмяняліся на кіеўскім пасадзе 21 раз, некаторыя з іх, пасьля зацятай барацьбы, пабывалі там па тры разы (напрыклад, Юры Далгарукі - сын Уладзіміра Манамаха, Ізяслаў Давыдавіч, Расціслаў Мсціславіч, Вячаслаў Уладзіміравіч). Нават Алегавічы сумелі даказаць сваё права на кіеўскі пасад (Ўсевалад і Ігар Алегавічы, 1139-1146); хаця як напісана ў расійскіх крыніцах яны (Алегавічы) «прымусілі» Манамахавічаў прызнаць сваё права.

Дастаткова прачытаць 1-ю і 4-ю главы ІІ-га тома С.М. Салаўёва “История России с древнейших времен” (“О княжеских отношениях вообще” і “События при правнуках Ярослава»), как зразумець прычыны гэтых раздораў і іх наступствы для трагічнага лёсу Кіеўскай Русі.

Нашчадкі Ўладзіміра Манамаха прыклалі рукі і да літаральнага зьнішчэньня самаго горада Кіева: у 1169 годзе Кіеў быў зруйнаваны войскам растова-суздальскага князя Андрэя Багалюбскага (унук Уладзіміра Манамаха і сын Юрыя Далгарукага-заснавальніка Масквы), а ў 1203 годзе Кіеў быў разрабаваны Рурыкам Расьціславічам (правнукам Манамаха па другой лініі) разам з Алегавічамі ды полаўцамі. Трэба таксама ўзгадаць, што гэты Рурык Расьціславіч займаў з перапынкамі вялікі кіеўскі пасад аж 6 разоў. І нарэшце ў канцы 1240 года Кіеў захапілі ды зруйнавалі мангольскія войскі Батыя.

Такім чынам міжусобіцы паміж княствамі Кіеўскай Русі былі адным з галоўных фактараў у яе распадзе. Распад Кіеўскай Русі прывёў да ўмацаваньня існаваўшых і стварэньня ў гэтых умовах новых цэнтраў усходніх славян са сваімі спецыфічнымі рысамі.

Абасобленнасьць і самастойнасьць Полацкага княства яшчэ больш узмацнілася, як узмацнілася і Валынска-Галіцкае княства. У гэты ж перыяд на паўночным усходзе, на землях заселеных фіна-угорскімі плямёнамі, узніклі Ноўгарадская рэспубліка і Растова-Суздальскае княства, новыя дзяржаўныя утварэньні, якія сталі ключавымі ў станаўленьні будучай Масковіі.

 

6. Мангола-татары як фактар утварэньня дзьвюх цывілізацый ўсходнімі славянамі

Як мы ўжо адзначылі, размежаваньню славян ў канцы 11-га стагоддзя спрыялі як племянныя адрозненьні ўсходніх славян і ассіміляцыя, так і міжусобіцы паміж княствамі. Аднак ключавым фактарам, які раздзяліў усходніх славян на дзве цывілізацыі ў далейшым, усходнеславянскую/беларуска-украінскую і еўразійскую/расійскую, было нашэсьце мангола-татараў. І гэта мяжа паміж цывілізацыямі лёгка праглядаецца, калі прасачыць якія тэрыторыі, захопленыя мангольскай імперыяй, апынуліся ў вассальнай залежнасьці, і якія засталіся вольнымі ад заваёўнікаў з Еўразійскага стэпу (Карта 3).

Чынгіз-хан, які здолеў утварыць у Паўночна-Усходняй Азіі мангольскую імперыю, з’яднаўшы і падпарадкаваўшы ў 1206 годзе многія разрозненыя плямёны меркітаў, найманаў, манголаў, татараў, ўйгураў, захапіў Паўночны Кітай (1213), Сярэднюю Азію (1219-1220), выйшаў на Паўночны Каўказ. Яго нашчадкі пашырылі уладаньні імперыі, захапіўшы ці стварыўшы вассальныя дзяржавы ў Кітаі, Карэі, на Каўказе і Бліжнім Усходзе. Прыход манголаў з усходу быў працягам ранейшага руху народаў-качэўнікаў з Еўразійскага стэпу на захад. У 1223 годзе манголы сутыкнуліся з войскамі Кіеўскай Русі, атрымаўшы перамогу ў бітве каля Калкі (каля Азоўскага мора). І нарэшце, у 1237 годзе, унук Чынгіз-хана, Батый, прыйшоў у Паўночна-Усходні Край і спачатку напаў на Разанскае княства. Князь разанскі, Юры Ігаравіч, прасіў дапамогі ў князя Ўладзіміра- Суздальскага, Юрыя Ўсеваладавіча, але той як і ў бітве каля Калкі, вырашыў застацца ў баку. Разанцы былі поўнасьцю вынішчаны. Затым манголы захапілі Маскву, Уладзімір, Таржок, Казельск. У 1240 годзе Батый узяў Кіеў, у наступны год манголы былі ўжо ў Валахіі, Венгрыі, Польшчы, Трансільваніі,Чэхіі, Харватыі і Далмацыі.

 

Карта 3. Мапы гісторыі Еўропы, 1328 год. Тhe state of Europe in the year 1328. Крыніца: L.H.Nelson, https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Europein1328.png

 

7. Утварэньне ўсходнеславянскай цывілізацыі (13-14 стагоддзе)

Вызначальнай асаблівасьцю мангольскага паходу было тое, што манголы мінулі княствы, размешчаныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Манголы прайшліся толькі па паўднёвай частцы Беларусі. Напэўна, тады быў разбураны і спалены жорсткімі заваёўнікамі Гомель.

Тым не менш, нягледзячы на разбурэньні, астатняя тэрыторыя Беларусі не была паняволеная мангола-татарамі і ў дальнейшым не падпарадкоўвалася Залатой Ардзе. Чаму мангола-татары фактычна абмінулі асноўную тэрыторыю Беларусіневядома. Магчыма гэта было зьвязана з прыроднымі ўмовамі краю і характарам баявых дзеянняў мангольскай конніцы. Але ў выніку, гэта вылілася ў тое, што жыхары Беларусі, у адрозненьне ад жыхароў Паўночна-Усходняга Краю, мінулі той жыцьцёвы парадак, які ўсталёўваўся манголамі, і больш таго - засталіся ў баку ад зьмяшаньня з цюркскімі народамі.

К сярэдзіне 13-стагоддзя ўсходнія славяне, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, апынуліся ў сьферы ўплыву Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), а княствы на паўночным усходзе і на поўдні трапілі пад уплыў заваёўнікаў-качэўнікай Залатой Арды. Сваім прыходам манголы спрыялі аддзяленьню славян-«вялікаросаў», якія падпалі пад іх уладу на два с паловай стагоддзі (аж да 1480 г.), ад другіх усходніх славян, славян-«беларусаў», вольных ад манголаў, і славян - «украінцаў», частка якіх трапілі на 100 год пад уплыў манголаў-качэўнікаў, але пазьней былі вызвалены і далучаны да ВКЛ, якое адыграла адметную ролю ў аб'яднаньні ўсходнеславянскіх зямель. Пасьля таго, як у 1362 годзе войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам князя Альгерда разьбілі татараў каля Сініх Водаў украінскія землі былі вызвалены ад мангола-татарскай няволі. Такім чынам, у гэты час вялікая тэрыторыя дзе пражывалі ўсходнія славяне былі з'яднаны ў ВКЛ (Карта 4). У складзе ВКЛ, у канцы 14 стагоддзя, толькі 1 з 9 жыхароў быў жмудзінскага паходжаньня (O'Connor, 2003), г. зн. амаль усе астатнія былі рутенамі (беларусамі і украінцамі). Статут ВКЛ быў на старабеларускай мове. Такім чынам атрымліваецца, што Украіна была вызвалена ў той час ад манголаў не з дапамогай Масковіі. Ды і як Масковія магла дапамагчы, калі яна сама была ў вассальнай залежнасьці ад Арды. Атрымоўваецца, што лідэрам у збіраньні «рускіх» земляў было ВКЛ.

Вялікае Княства Літоўскае, а не Масковія было аб'яднальнікам усходніх славян!

Такім чынам, паўднёвыя і паўднёва-заходнія часткі былой Кіеўскай Русі, як і тэрыторыя Беларусі паступова былі ўключаны ў склад ВКЛ. Пачынаючы з 14-га стагоддзя поўная назва ВКЛ гучала як Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. На той час слова «рускае» азначала рутенскае, якое па гістарычнай недарэчнасьці перайшло ў карыстаньне толькі да Расіі. ВКЛ спыніла «еўраазіяцыю» беларусаў і украінцаў і зьберагла ўсходнеславянскую еўрапейскую цывілізацыю.

Карта 4.

 

Звернемся да дэмаграфічных зьвестак на канец 15 стагоддзя, г.зн. да часу пасьля якога пачалося паступовае далучэньне тэрыторый цюркскіх народаў да Масковіі. Яны сьведчаць, што ў ВКЛ у 1493 годзе, пражывала 3.75 мільёны рутенаў, г.зн. беларусаў і украінцаў (Pogonowsky, 1987). У той жа прыблізна перыяд у Масковіі (1450 г.) было каля 3 млн жыхароў, а ў 1500 г., пасьля далучэньня суседніх княстваў-супернікаў - Ноўгарадскай Рэспублікі (1478) і Цьвяры (1485) - 6 млн жыхароў (Большая СЭ, 1969- 1978). Колькі з іх было славян - невядома, бо поруч з маскавітамі жылі комі, удмурты, татары, мары, чувашы, мардва, карэлы і іншыя фіна-угорскія народы, але калі экстрапаліраваць вынікі апошняга перапісу насельніцтва Расіі (2010), то славян магло быць максімум 4.8 млн (77.7% рускіх ад 6 млн). Такім чынам, суадносіны славян Масковіі да славян беларусаў і украінцаў маглі быць даволі блізкімі (як 1.3:1, адпаведна).

Беларуская тэрыторыя да канца 18-га стагоддзя не ўваходзіла ў склад Расіі. Славяне, якія жылі на беларускай зямлі, будучы асноўнай часткай ВКЛ, у 13-18 стагоддзях вялі пастаянную барацьбу з усходнім суседам. Менавіта ВКЛ, аж да сярэдзіны 17-га стагоддзя было збіральнікам славянскіх зямель і вяло вайну з Масковіяй. Як толькі Расія захапала Рэч Паспалітую - тэрыторыя Беларусі і частка Украіны памянялі еўрапейскі статус на часовы еўразійскі.

 

8. Пачатак утварэньня еўразійскай цывілізацыі (13-15 стагоддзе)

Расія, як дзяржава, мела свой пачатак на землях, разьмешчаных на паўночны ўсход ад Кіеўскай Русі (Суздальская зямля - яна ж Залесьсе, Растоўская зямля, Мурамская зямля).

Першапачаткова, Масковія, маючы ў большасьці славянскі характар, у далейшым, дзякуючы паступовай ассіміляцыі з фіна-угорскімі і цюркскімі народамі, ператварылася ў магутную еўразійскую дзяржаву. Аднак многія расіяне да гэтага часу лічуць Расію, насуперак фактам, славянскай дзяржавай і ў дадатак не прызнаюць асобнага існаваньня беларускага і украінскага этнасаў. Шэраг фактараў вызначыў еўразійскі характер сёняшняй Расіі. Сярод іх прыродныя і геаграфічныя асаблівасьці тэрыторыі Паўночнай

Азіі, упамянутая міграцыя часткі ўсходніх славян на землі будучага Маскоўскага княства і іх першапачатковая ассіміляцыя з фіна-угорскімі плямёнамі, заваяваньне княстваў Паўночна-Усходняга Краю мангола-татарамі, узаемадзеяньне з мангола-татарамі, захоп Масковіяй тэрыторый мангольскай імперыі пасьля яе распаду і ассіміляцыя з цюркскімі народамі.

Як адзначалася вышэй, частка славянскіх плямёнаў у 10-11 стагоддзях і ў 12-м стагоддзі напрыканцы існаваньня Кіеўскай Русі мігравала ў басейн рэк Акі і Волгі. Гэта былі аддаленыя раёны, аддзеленыя ад Кіеўскай Русі лясамі і прыдатныя для земляробства. Там жылі адносна не ваяўнічыя фіна-угорскія плямёны, з якімі прышлыя славяне ассіміляваліся і пазьней утварылі першае на гэтых землях княства (Суздальскае, 1157 год). Тое, што гэтае княства ўтварылася на два стагоддзі пазьней за Полацкае і Кіеўскае княствы, сьведчыць аб павольнай міграцыі ўсходніх славян з захаду на ўсход, а з другога боку – такі працяглы час спрыяў іх мірнай ассіміляцыі з лакальным насельніцтвам.

У свой час, М. П. Пагодзін (1800-1875), адзін з ідэолагаў панславізма, сцьвярджаў, што славяне ў Расіі былі фактычна перасяленцамі з Кіеўскай Русі, якія пад ціскам мангола- татараў вымушаны былі міграваць у рэгіён будучай Масковіі. Фактычна, ён адмаўляў існаваньне украінскага народа, кажучы, што украінцы прыйшлі на землі былой Кіеўскай Русі пазьней, у 15-16 стагоддзі, з Карпатаў. Але гіпотэза Пагодзіна аб такой масавай міграцыі славян не была пацьверджана (Plochy, 2006).

Відавочна, што ассіміляцыя славян будучай Масковіі ў істотнай ступені паскорылася з мангола-татарскім нашэсьцем, і, фактычна, прывяла да яшчэ большага адмежаваньня ад усходніх славян будучай Беларусі і Украіны. Пачынаючы з гэтага перыяду стала выразным фарміраваньне новай усходнеславянскай цывілізацыі на базе рутенаў (беларусаў і украінцаў), і еўразійскай цывілізацыі, якая пачалася з маскоўскіх зямель.

Мангола-татарскае нашэсьце прыпала прыблізна на перыяд распаду Кіеўскай Русі, але не было яго прычынай, як уважаюць некаторыя гісторыкі. Больш таго, у выніку ўзаемадзеяньня княстваў Паўночна-Усходняга Краю і Залатой Арды на працягу 240 год, апошняя была затым паступова паглынута Масковіяй, залучыўшы да сябе народы Сібіры, Сярэдняй Азіі, Дальняга Ўсходу.

Шэраг фактаў сьведчаць аб узаемадзеянні Масковіі з Ардой. Манголы, вярнуўшыся з паходаў на захад у Еўропу, спыніліся ў Ніжнім Паволжы, дзе заснавалі Сарай-горад - сталіцу велізарнай дзяржавы, Залатой Арды (ад Іртыша да Дуная, ад Паўночнага акіяна да Каўказа). У 1243-1246 гадах амаль усе княствы Русі прызналі залежнасьць ад Залатой Арды, такім чынам, княствы вакол Кіева і княствы Паўночна-Усходняга Краю трапілі ў вассальнае становішча. Князь Яраслаў, вялікі князь Ўладзімірскі, у 1245 годзе запрапанаваў рускім князям прызнаць хана Батыя сваім царом. У 1246 годзе князь Яраслаў быў атручаны ў Ардзе, а ягоны сын - Аляксандр Неўскі, заключыў саюз з Ардой у 1257 годзе. Паводле Л. Гумілёва Арда і рускія княствы дамовіліся аб стварэньні абароннага альянса супраць Тэўтонскіх рыцараў і паганскіх літоўцаў. З часу заключэньня такой дамовы, праз амаль 20 год пасьля пахода Батыя, падпарадкаваныя княствы пачынаюць плаціць дань Залатой Ардзе, а ардынскія ханы выдаюць ярлыкі на княжаньне.

Аляксандр Неўскі быў нават прызначаны кіеўскім князем, але відаць у разбураным Рурыкавічамі Кіеве яму не было як быць, таму ў асноўным ён знаходзіўся ў Ноўгарадзе. З гісторыі вядома, што ўзаемадзеяньне паняволеных княстваў з Ардой было не колькі разбуральным. Аляксандр Неўскі быў прыёмным сынам хана Батыя і названым братам сына хана – Сартака, манголы змагаліся супраць рыцараў у «лядовай бітве», а ноўгарадцы плацілі дань Ардзе (С. Баймухаметов, 2004). Гэта азначае, што яны разам змагаліся з агульнымі ворагамі. У Сараі, дзякуючы А. Неўскаму, устанаўліваецца падвор'е праваслаўнага япіскапа. Такім чынам, праваслаўная вера стала існаваць у Ардзе афіцыйна. Мангольскі двор часта наведвалі рускія князі, у прыватнасьці, як ужо ўпаміналася, ноўгарадскі князь Аляксандр Неўскі (1221-1263), а яраслаўскі князь Фёдар Чорны (1233-1299) нават жыў доўгі час у Сараі. Знатныя сем'і з аднаго і другога боку радніліся. Напрыклад, Юры Далгарукі, князь суздальскі (1149-1157), яшчэ задоўга да панаваньня Арды, ажаніўся на дачцэ палавецкага хана. Юры Данілавіч, князь маскоўскі, дзякуючы жаніцьбе на сястры хана Узбека, атрымаў ярлык на вялікага князя ўладзімірскага (1319-1322). З другога боку, вяльможы з Арды ехалі на землі княстваў і там радніліся са славянскімі сем'ямі; існуе цэлы спіс, складзены акадэмікам Халікавым, з больш як 500 знатных расійскіх фамілій якія пайшлі ад татар (гл. Часопіс «Сакавік», №1, 2013). У апошні час дыскутуецца пытаньне аб татарскім паходжаньні Івана ІУ (Жахлівага), Барыса Гадунова і Пятра І (Г. Абдулаева, 2011; І. Гарыфуллін, 2012).

На пачатку 14-га стагоддзя ў Сараісталіцы Залатой Арды, пражывала 600,000 жыхароў (Encyclopedia Britannica), а ў Маскве ў 1350 годзе – 30,000. Масковія паступова шмат пераймала ў Арды ў кіраваньні дзяржавай: праводзіла ваенныя, грашовыя і падатковыя рэформы, вучылася ваеннаму мастэйрству, і нарэшце пераняла аўтарытарны і цэнтралізаваны стыль кіраваньня. Маскоўскае княства ўтварылася ў 1263 годзе, у час панаваньня Залатой Арды, і «не вопреки» Ардзе, а дзякуючы ёй, праз 23 гады пасьля захопніцкага паходу Батыя. Княствы Паўночна-Усходняга Краю і Залатая Арда карысталіся міжусобіцамі паміж князямі будучай Масковіі і зьнешнімі ворагамі; так, Цьвярское паўстаньне (1327) было жорстка падаўлена войскам прыведзеным з Арды маскоўскім князем Іванам Калітам. Гэты князь дзякуючы гісторыкам увайшоў у гісторыю Расіі, як збіральнік Русі. Але ён «зьбіраў славян», у дадзеным выпадку цьвярычоў, з дапамогай карнага мангольскага войска.

Залатая Арда ў нейкім сэнсе была штучнай і няўстойлівай дзяржавай. Яе насельніцтва складалася з мардвы, славян, грэкаў, балгар, якія жылі аседла ў раёне Волгі, а таксама з цюркскіх плямён-качэўнікаў (полаўцы/кіпчакі, татары, туркмены, кіргізы). Да таго ж, Арда была значна аслаблена ўнутранай барацьбой Тахтамыша і Тамерлана ў канцы 14-га стагоддзя і гэта прывяло да таго, што Масква з вассальнага становішча апынулася ў паўвассальным. І гэта не сталася вынікам перамогі на Куліковым полі. Нават параза мангола-татараў 8 верасьня 1380 году падчас гэтай бітвы не скончыла іх панаваньне, якое яшчэ доўжылася каля 100 год. Толькі ў 1476 годзе цар Іван ІІІ перастаў плаціць манголам Залатой Арды даніну, а 1480 год лічыцца датай падзеньня мангола-татарскага прыгнёту.

Аднак яшчэ да гэтай даты Масква, з усталяваньнем вассальнага Татарскага княства ў Касымаве, фактычна заявіла аб сваёй ролі як пераемніцы Залатой Арды (G. Vernadsky, 1968, p.17). Такім чынам, цяпер ужо вассальнае Касымаўскае ханства існавала на землях Масковіі на працягу амаль 250 гадоў (1452-1681, сучасная Разанская вобласьць). Гэта быў першы набытак ад вялікай Еўразіі і першы крок Масковіі ў заваяваньні народаў Еўразійскага стэпу і Паўночнай Азіі з наступным фарміраваньнем еўразійскай цывілізацыі.

 

9. Адносіны паміж усходнеславянскай і еўразійскай цывілізацыямі ў 14-19 стагоддзях

У выніку развала Залатой Арды, які адбыўся па ўнутраных прычынах, Масковія атрымала свабоду дзеяньняў і скіравала свае захопніцкія інтарэсы на раздробленыя і раскіданыя па Еўразійскаму стэпу ханствы: Казанскае ханства (1552), Астраханскае ханства (1556), Вялікая Нагайская Арда (1557), Сібірскае ханства (1582), Пегая Арда (1619). У выніку, ужо ў канцы 16 стагоддзя тэрыторыя Маскоўскай дзяржавы складала каля 5,5 млн кв. км., з насельніцтвам каля 9-10 мільёнаў чалавек (тады як у 1450 годзе было толькі 430 тысяч кв. км. з насельніцтвам 3 млн чалавек).

І толькі заходні напрамак у 14-18 стагоддзях быў яшчэ непасільны для Масквы. Бо там існавала моцная дзяржава, Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ). Фактычна, людзі, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Літвы і Украіны ўтварылі моцную еўрапейскую дзяржаву, абсалютную большасьць якой складалі рутэны. Гэта дзяржава, ВКЛ, у адрозненьне ад Маскоўскай, амаль не зьведала татара-мангольскага прыгнёту і разьвівалася ў зусім іншых умовах. Яна стала яшчэ больш магутнай, утварыўшы ў 1569 годзе разам з Каралеўствам польскім федэрацыю, якая называлася Рэч Паспалітая, што ў перакладзе на сучасную беларускую мову азначаеСадружнасьць. Па раз ліках Pоgonowsky (1987), у 1493 годзе ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім жыло 7.5 мільёнаў жыхароў, з іх 3.75 млн рутенаў, г.зн. украінцаў і беларусаў, якія амаль усе жылі ў ВКЛ. У 1618 годзе, з пашырэньнем тэрыторыі Рэчы Паспалітай паводле Дэўінскай дамовы, у Садружнасьці, якая ў гэты час займала тэрыторыю ў 1 млн кв.км., было ўжо 12 млн жыхароў, з іх палякаў – 4.5 млн, украінцаў - 3.5 млн, беларусаў – 1.5 млн, літоўцаў – 0.75 млн, прусаў – 0.75 млн, яўрэяў – 0.5 млн, лівонцаў – 0.5 млн (доля рутенаў у Садружнасьці складала 41%, 5 млн з 12 млн). Колькасьць жыхароў у Садружнасьці была параўнальнай з насельніцтвам Маскоўскага царства (9-10 млн на канец 16 стагоддзя).

Вайна Масковіі з ВКЛ (1654-1667) забрала палову насельніцтва Беларусі (з 2.9 млн засталося 1.4 млн). У 1717 годзе, пасьля страты часткі тэрыторый, колькасьць насельніцтва Садружнасьці зьнізілася да 9 млн, прыблізна 4.5 млн складалі палякі, 1.5 млнукраінцы, 1.2 млнбеларусы, 0.8 млнлітоўцы, 0.5 млняўрэі, 0.5 млніншыя (Pogonowsky, 1987).

У канцы 18-га стагоддзя Садружнасьці зусім не стала. Цень Рурыка зноў паўстаў над беларускай зямлёй. Нашы землі адышлі пад уладу расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ. Паводле сучасных разлікаў, у Садружнасьці Двух Народаў у 1770 годзе пражывала 11-14 млн чалавек (Bideleux, Jeffries, 1998; Lukowski, Zawadzki, 2001), а ў Расійскай імперыі ў 1762 г. – 19 млн, а ў 1800 г. - ужо 35.5 млн (Falcus). Лёгка палічыць адкуль узяўся гэты прырост, калі прыпомніць, што Садружнасьць была падзелена паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй, дзе Расіі дасталася ўся тэрыторыя і насельніцтва сучаснай Беларусі і Украіны. Г.зн. яны былі сілай захоплены і апынуліся ў складзе еўразійскай імперскай Расіі і адначасова замест еўрапейскага статуса «набылі» еўразійскі.

Гісторыя Расіі гэта пастаянная тэрытарыяльная экспансія падчас існаваньня Маскоўскага княства (1263-1547), Рускага царства (1547-1721), Расійскай імперыі (1721-1917), Савецкай Расіі (1917-1922), Савецкага Саюза (1922-1991), Расійскай Федэрацыі (з 1991). Прырастаньне і зьмены Расійскага насельніцтва былі не толькі колькаснымі, але і якаснымі. Зараз у многанацыянальнай Расіі паводле афіцыйнай статыстыкі пражывае больш за 180 народаў. Простыя разьлікі паказваюць, што суадносіны колькасьці вялікаросаў (рускіх) да украінцаў і беларусаў на працягу пяці стагоддзяў растуць на карысьць вялікаросаў, Так, калі ў канцы 15 стагоддзя гэта прапорцыя была 1.3:1 (гл. вышэй), то паводле Расійскага перапісу 1897 года суадносіны вялікаросаў/рускіх (55.7 млн) да украінцаў і беларусаў (22.4 і 5.9 млн, адпаведна) (падлічаных па моўнаму крытэрыю) складалі прыблізна 2:1, а па перапісу СССР 1989 годагэта прапорцыя па нацыянальнаму крытэрыю была 2.7:1 (рускія - 145.5 млн; украінцы 44.2 млн, беларусы – 10.0 млн; разьлікі П.М.). Нават прызнаўшы магчымым уплыў іншых фактараў (напрыклад, большыя траты рутенаў падчас войнаў), відавочна, што за пяць стагоддзяў адносная колькасьць вялікаросаў прырастала хутчэй у два разы ў параўнаньні да рутенаў (беларусаў і украінцаў). Гэтыя лічбы сьведчаць як аб істотнай ассіміляцыі, так і аб прамым залічэньні другіх народаў у папуляцыю славян-вялікаросаў (рускіх).

Па сёняшні дзень многія расіяне адмаўляюць ассіміляцыю славян-вялікаросаў з фіна- угорскімі і цюркскімі народамі. Хаця нядаўнія даследаваньні паказалі істотную розьніцу ў размеркаваньні генетычнага матэрыяла і наяўнасьць градыента з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход на тэрыторыі Паўночна-Усходняга Краю, з якога і пачыналася Расія, што сьведчыць аб міграцыі славян і аб іх ассіміляцыі з народамі Расіі не-славянскага паходжаньня (Malyarchuk et al., 2004; Balanovsky et al., 2008).

Зараз мала хто будзе спрачацца і даказываць, што Расія гэта поўнасьцю славянская краіна. Усе даследчыкі апошняга часу, якія вывучаюць Расію, уключаючы расійскіх класічных еўразістаў і нэо-еўразістаў, бачылі ці бачуць яе ў будучым як еўразійскую краіну, якой яна ёсьць на самай справе. Беларусы разам з украінцамі утвараюць унікальную ўсходнеславянскую еўрапейскую цывілізацыю. Аб гэтым сьведчыць шэраг фактаў:

Полацкае і Кіеўскае княствы ўтварыліся на два вякі раней, чым княствы Паўночна- Усходняга Краю; беларускія землі, як і большы час украінскія землі не былі пад Залатой Ардой, тады як княствы Паўночна-Усходняга Краю 240 год жылі пад уладай Залатой Арды і плацілі ёй даніну; насельніцтва на тэрыторыі Беларусі і Украіны было ў значнай ступені этнічна аднародным, тады як на землях Паўночна-Усходняга Краю славяне ассіміляваліся спачатку з фіна-угорскімі плямёнамі, а пазьней з цюркскімі народамі.

Безумоўна, і беларусы, і украінцы складалі асноўную частку насельніцтва ВКЛ і фактична ў рамках ВКЛ былі выратаваны ад паглынаньня еўразійскай цывілізацыяй. Тая крытыка, што беларусы і украінцы былі пад пятой у палякаў ня мае сур’ёзных доказаў. ВКЛ да заключэньня Люблінскай Уніі з Каралеўствам польскім у 1569 годзе была ў многіх адносінах незалежным княствам, а пасьля - у Рэчы Паспалітай - мела доўгі час сапраўдную аўтаномію. Нават пасьля захопу ВКЛ у канцы 18-га стагоддзя царскі рэжым не адважваўся яшчэ 30 год пасягаць на правы і свабоды людзей: дзейнічаў статут ВКЛ, існаваў інстытут шляхецтва і уніяцкая царква (больш за 70% беларусаў на той час былі уніятамі).

Такім чынам, гісторыя развіцьця усходніх славян была рознай. Дыфферэнцыяцыя славян, адбылася не толькі дзякуючы спецыфічным асаблівасьцям плямён, абумоўленых традыцыямі, звычкамі, лакальнымі прыроднымі ўмовамі, але і ў выніку феадальнай раздробленасьці княстваў і міжусобіцамі сярод іх. У сваю чаргу міжусобныя войны спрыялі развіцьцю варожасьці паміж княствамі, дзе трэба яшчэ ўлічыць жорсткасьць. У той час як славяне, будучыя беларусы і украінцы, былі абаронены ад уплыву мангола- татараў, славяне, што мігравалі ў Паўночна-Усходні Край апынуліся пад уплывам і ціскам еўразійскіх народаў, што суправаджалася ассіміляцыяй, пераняцьцем стылю жыцьця, менталітэту і традыцый. Добра было гэта, ці дрэнна, але гэта адбылося. І, фактычна, стварылася сітуацыя, калі мы маем усходніх славян падзеленых на дзьве групы. У адну групу ўваходзяць тыя славяне, што зьмяшаліся з прадстаўнікамі еўразійскай культуры, гісторыі і традыцый. Другую групу складаюць славяне-беларусы са славянамі-украінцамі, якія дасюль маюць многа агульнага паміж сабой, і якія разам утвараюць усходнеславянскую еўрапейскую цывілізацыю.

 

10. Сучасныя ўзаемаадносіны ўсходнеславянскай і еўразійскай цывілізацый

Мы лічым, што ў 9-15 стагоддзях усходнія славяне пад уплывам шэрагу фактараў раздзяліліся на дзьве вялікія групы і сфарміравалі дзьве цывілізацыіусходнеславянскую еўрапейскую цывілізацыю (беларуска-украінскую) і еўраазійскую цывілізацыю (расійскую), якія існуюць па сёняшні час. У нашы дні ўсходнеславянская цывілізацыя прадстаўлена дзьвюма адносна гамагеннымі ў этнічным плане дзяржаваміБеларусьсю і Украінай, а еўразійскаяРасіяй і краінамі, якія прытрымліваюцца ідэалогіі еўразіянізма.

Ніжэй у табліцы падаецца кароткая характарыстыка перыядаў развіцьця гэтых цывілізацый, заснаваная на аналізе, прыведзеным у артыкуле. Аб'ектыўнымі фактарамі, якія спрыялі ўтварэньню гэтых цывілізацый з удзелам усходніх славян, былі:

- племянныя асаблівасьці ўсходніх славян;

- ассіміляцыя ўсходніх славян з лакальнымі плямёнамі;

- міжусобныя войны паміж землямі і княствамі;

- мангола-татарскі прыход, які быў гістарычным працягам руху качэўнікаў з Еўразійскага стэпу;

- узьнікненьне Вялікага Княства Літоўскага - аб'яднальніка ўсходніх славян.

Табліца. Характарыстыка перыядаў развіцьця ўсходнеславянскай і еўразійскай цывілізацый

 

Усходнеславянская цывілізацыя пачала фарміравацца з часоў міграцыі славян з Сярэдняй Еўропы ўжо ў перыяд іх расьсяленьня на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Украіны. Можна лічыць, што усходнеславянская цывілізацыя існуе на працягу васьмі стагоддзяў, пачынаючы з сярэдзіны 13 стагоддзя, тады як еўразійская цывілізацыя толькі пачынала тады фарміравацца. Трэба адзначыць некаторыя асаблівасьці ў сучасным перыядзе развіцьця ўсходнеславянскай цывілізацыі, якія тычацца больш за ўсё «украінскай» яе часткі: яны абумоўлены, па-першае, часовай акупацыяй мангола-татарамі часткі сучаснай Украіны (1240-1362), і, па-другое, асаблівасьцямі украінскага нацыянальна-вызвольнага руху ў часы Гетманата пачынаючы з сярэдзіны 17 стагоддзя (Б. Хмяльніцкі, І. Мазепа).

Ёсьць шэраг падыходаў да класіфікацыі цывілізацый (Toynbee, 1934; Huntington, 1993; Kuzik, Yakovets, 2006; Targowski, 2009; Куплевіч, 2013). Паводле S. Huntington ёсьць 8 цывілізацый: Заходняя, Артадокс, Ісламская, Кітайская, Індыйская, Японская,

Лацінаамерыканская і Афрыканская (на поўдзень ад Сахары). Паводле V.N. Kuzik, Y. V. Yakovets на пачатку 21 стагоддзя варта казаць пра ўтварэньне лакальных цывілізацый 5-га пакаленьня; аўтары падзяляюць іх на 3 групы:

- заходняя група – заходне-еўрапейская, усходне-еўрапейская, паўночна-амерыканская, лацінаамерыканская і акіянічная,

- усходняя – кітайская, японская, індыйская, будысцкая, і ісламская,

- і зьмешаная – еўразійская (руская), і афрыканская (на поўдзень ад Сахары).

S. Huntington адносіў Беларусь і Украіну да артадокс цывілізацыі. Аднак гэта спрэчны момант. Па шмат якіх рысах усходнеславянскую еўрапейскую цывілізацыю (беларуска-украінскую) можна аднесьці да заходняй цывілізацыі. Прыналежнасьць Беларусі да заходняй цывілізацыі мае дастаткова навуковых доказаў (Bekus, 2011; Куплевіч, 2013).

Тое ж можна казаць і пра Украіну (Szporluk, 2001), як і пра істотную розьніцу паміж Украінай і Расіяй (Kohut, 2001). В. Куплевіч (2013) у сваім аглядзе выдзяляе 15 асноўных палажэньняў, якія сьведчаць аб еўрапейскасьці беларусаў, уключна з 1000-гадовай беларускай гістарычнай традыцыяй, наяўнасьцю еўрапейскіх цывілізацыятворчых працэсаў у Беларусі (Адраджэньне, Рэфармацыя, Контррэфармацыя, Вуніятызацыя, Асьветніцтва), наяўнасьцю еўрапейскіх інстытутаў (соймаў, Магдэбургскага права, ратушаў), наяўнасьцю мадэрнага нацыяўтварэння, інтэграцыяй беларускіх эліт у агульнаеўрапейскую палітычную, культурную, эканамічную часапрастору і г.д. Аб тым, што Беларусь не ўпісываецца ў еўразійскую ці артадокс цывілізацыю сьведчаць прапановы другіх аўтараў аб існаваньні асобнай беларускай цывілізацыі (Мальдзіс, 2003) ці памежнай цывілізацыі (Titarenko, 2009).

Калі прытрылівацца класіфікацыі V.N. Kuzik, Y.V. Yakovets (2006), то Беларусь як і Украіну можна залучыць ва ўсходне-еўрапейскую цывілізацыю, і як паказана ў гэтым артыкуле, нават больш спецыфічна - ва ўсходнеславянскую еўрапейскую цывілізацыю. Аднак паважаныя аўтары з Расійскай акадэміі (Kuzik, Yakovets) занесьлі абедзьве краіны ў еўразійскую/рускую цывілізацыю: гэта бачна на мапах перспектыўнага развіцьця гэтай цывілізацыі (адзначана аж да 2050 г.); абгрунтаваньняў уключэньня Беларусі і Украіны пры гэтым не даецца.

Па класіфікацыі, прапанаванай А. Targowski (2009), Беларусь і Украіну, на нашу думку, можна было б аднесьці да заходне-цэнтральнай цывілізацыі, па прычынах апісаных вышэй, а не да ўсходняй – куды аўтар адносіць абедзьве краіны разам з Расіяй і Балгарыяй. Вызначэньне цывілізацыі па А. Targowski складаецца з мноства чыньнікаў, але калі ў вызначэньні месца Беларусі і Украіны бралася за аснову рэлігія (праваслаўная), то трэба было б улічваць суадносіны праваслаўя з іншымі рэлігіямі. Да прыкладу, суадносіны паміж праваслаўем і ісламам сярод вернікаў Расіі і Балгарыі складають прыблізна 6:1 і 7:1, тады як сярод вернікаў на Украіне і Беларусі – 50:1 і 150:1, адпаведна (разьлікі П.М.). Аб іншых прызнаках, якія адрозніваюць дзьве цывілізацыі, і аб прычынах размежаваньня усходнеславянскай і еўразійскай цывілізацый гаварылася ў артыкуле вышэй.

У пост-індустрыяльным грамадстве ў эпоху глабалізацыі роля лакальных цывілізацый значна мяняецца і іх будучыня залежыць ад характару адносін паміж імі - ці гэта будуть канфлікты, ці ўзаемадзеяньне. Трэба адзначыць, што ў часы Б. Ельцына расійская палітыка выглядала пра-заходняй і ў такіх абставінах сітуацыя для развіцьця ўсходнеславянскай еўрапейскай цывілізацыі была больш спрыяльнай. Аднак думаецца, што пачатыя Ельцыным рэформы былі “несапраўднымі”, як і рэформы Пятра І, бо ў абодвух выпадках не адпавядалі каштоўнасьцям еўразійскай Расіі (амаль ва ўсе часы, пачынаючы ад Аляксандра Неўскага, Расія дэманстравала анты-заходнюю рыторыку).

Ельцынскі перыяд зьмяніўся на час няўпэўненасьці і пераходу да новай еўразійскай палітыкі, якая часткова адлюстроўваеца зараз у арганізацыі Еўразійскага Эканамічнага Саюза. Гэты пераходны перыяд характарызаваўся распрацоўкай будучай стратэгіі, якая ўключала зьмену празаходняй арыентацыі на анты-заходнюю. Як пісалі V.N. Kuzik і Y.V.Yakovets ў 2006 годзе, заходняя цывілізацыя ўключыла ў сваю сферу балтыйскія краіны і на чарзе стаяць Украіна, Малдова і Грузія (v.II, p.69). Пра Беларусь увогуле ні слова. Аўтары дадаюць таксама, што яшчэ не сфармулявана стратэгія развіцьця Расіі на 21-е стагоддзе. Там жа аўтары прадказваюць падзел еўразійскай/рускай цывілізацыі, дзе Сярэдняя Азія можа перайсьці пад уплыў ісламскай цывілізацыі, а Далёкі Ўсход і Сібір – пад уплыў кітайскай, японскай і паўночна-амерыканскай цывілізацый. У такім выпадку, як сцьвярджаюць аўтары, ад еўразійскай цывілізацыі нічога не застанецца, а будзе руская ці усходнеславянская цывілізацыя (відаць таму ў іх класіфікацыі было дадзена падвойнае азначэньне цывілізацыі – еўразійская/руская?). Падобна на тое, што аб тым жа піша і А. Дзермант (2011) - аб выжываньні ў «Северной Континентальной Империи», праўда, пры гэтым механізмы рэалізацыі ідэі і яе ўдзельнікі не падаюцца (праект «Цытадэль»). Аўтары Kuzik і Yakovets, гаворачы пра “рускую” цывілізацыю, відаць маюць на ўвазе падключэньне ў гэту цывілізацыю беларусаў і украінцаў. Аднак, з пункту гледжаньня нашай гіпотэзы, стварэньне такой цывілізацыі магло б тэарэтычна адбывацца ў адваротным напрамку, а менавіта далучэньнем часткі Расіі, у выпадку калі еўразійская цывілізацыя не ўтрымаецца, да існуючай усходнеславянскай беларуска-украінскай еўрапейскай цывілізацыі.

Спробы расійскіх даследчыкаў пазнаць глыбей сваю гісторыю ў пераходны перыяд падлягалі сур’ёзнай крытыцы. Так здарылася з канцэпцыяй Тартарыі, краіны, існаваўшай, паводле аўтараў, у паўночнай частцы Азіі (Носовский, Фоменко, 1999; Агранцев, 2005). Апісаньне гэтай краіны давалася яшчэ ў канцы 18-га стагоддзя: «Тартария, громадная страна в северной части Азии, граничащая с Сибирью на севере и западе, которая называется Великая Тартария. Тартары, живущие южнее Московии и Сибири, называются Астраханскими, Черкасскими и Дагестанскими, живущие на северо-западе от Каспийского моря, называются Калмыкскими Тартарами и которые занимают территорию между Сибирью и Каспийским морем; Узбекскими Тартарами и Монголами, которые обитают севернее Персии и Индии и, наконец, Тибетские живущие на северо- запад от Китая» (пераклад з анг. Encyclopedia Britannica, Vol. III, Edinburgh, 1771, p. 887).

Аднак, канцэпцыя А.Т. Фаменка была разгледжана і прызнана спецыяльнай камісіяй пры Расійскай Акадэміі навук ненавуковай (Комиссия, 2007). Палітызаванасьць разглядаемага пытаньня зноў праглядаецца. Перыяд няўпэўненасьці ў расійскай стратэгіі зьмяніўся аднаўленьнем еўразійскай ідэялогіі. Відавочна, што рух еўразійскай цывілізацыі назад, на ўсход, быў вымушаным, ці з пункту гледжаньня сучасных еўразістаў – памылковым («Развал СССР – это крупнейшая геополитическая катастрофа мира»). Відавочна, што адносіны нео-еўразістаў да ўсходнеславянскай цывілізацыі мала ў чым будуть адрознівацца ад поглядаў класічных еўразістаў. Новыя еўразісты, як і класічныя, будуть працягваць рэалізацыю сваёй ідэялогіі, каб узаконіць існаваньне і пашырэньне імперыі.

Але апошняе – гэта мінімальная задача. Як вядома, еўразійская ідэя значна шырэй. Так, Мікалай Данілеўскі (1822-1875) разглядаў Расію як асобную цывілізацыю, якая павіана абсарбіраваць і ассіміляваць Еўропу, заклікаў славян вызваліцца з пад турэцкага і германскага ўплыву і ўтварыць Славянскую імперыю - фактычна ассіміляваць заводнюю цывілізацыю, якая была «ў духоўным распадзе». Канчатковай мэтай класічных еўразістаў было пакончыць «з культуральнай гегемоніяй Захаду» дэманструючы перавагу Усходу (Г. Вернадскі, 1927). G. Vernadsky (1968) не разглядаў Расію як еўрапейскую дзяржаву, бо лічыў, што падзел Расіі на дзьве часткі (еўрапейскую і азіяцкую), якую ўтварылі расійскія і нямецкія географы ў 18-м і 19-м стагоддзях ня толькі гістарычна не даказаннай і нерэальнай, але таксама геаграфічна няправільнай («This conception is not only historically unjustified and unreal but also geographically misleading», p. 4).

Ідэалогія еўразіянізма была заснавана рускімі эмігрантамі ў 20-х гадах мінулага стагоддзя. Класічнымі еўразістамі былі: князь М. Трубецкой (1890-1938), Л. Карсавін (1882-1952), П. Савіцкі (1895-1968), Г. Вернадскі (1887-1973), Р. Якабсон (1896-1982), П. Шувчынскі (1892-1985). Сярод больш позьніх прыхільнікаў гэтай тэорыі можна назваць Л. Гумілёва (1912-1992), А. Панарына (1940-2003) і сучаснікаў, А. Дугіна, В. Суркова, Н. Назарбаева, С. Караганава. Галоўнымі тэзамі класічнага еўразіянізма былі: асобная, уласьцівая колькі для Расіі, еўразійская культура, якая ёсць асновай рускай цывілізацыі; ідэялогія, заснаваная на хрысціянскай праваслаўнай рэлігіі і культуры, якая адлюстроўвае нацыянальныя інтарэсы; унікальны лёс Расіі, які вызначаецца яе геостратэгічным месцам, як мастом паміж Азіяй і Еўропай; спецыфічная этнаграфічная сумесь еўразійскіх народаў.

Яны нават казалі, што Расія не з'яўляецца па-сапраўднаму славянскай краінай. Гэта было вялікім зьдзіўленьнем і нават «шокам» для B. Haggman, заходняга вучонага, зусім нядаўна (2011): “Furthermore Russia was not a European society. Also (shockingly), the classical authors of the movement argued that it was not even genuinely Slavic.” Што ж тут шакуючага, калі нават самі расіяне гэта прызнаюць? Атрымоўваецца, што на Захадзе да гэтага часу чытаюць міфы і легенды пра Рурыкаў, напісаныя славянафіламі 18-19-га стагоддзяў. Так уелася гэта паўсюдна растыражыраваная легенда-клішэ пра славянскую краіну-Расію.

Падрабязна гісторыю ідэялогіі еўразіянізма глядзіце ў нядаўніх аглядах (Laruelle, 2006; Matern, 2007; Pryce, 2013). Класічныя еўразісты не прызнавалі права Беларусі і Украіны на незалежнасьць у 20-я гады мінулага стагоддзя, разглядаючы народы гэтых краін як асобныя галіны рускага народа. Не прызнаючы існаваньня беларусаў і украінцаў, як асобных славянскіх народаў, яны ў той жа час адзначалі вялікую ролю цюркскіх народаў у развіцьці Расіі. Аб тым, што рускія бліжэй да неславянскіх людзей, і што імперыя Чынгіз-хана трансфарміравалася ў Маскоўскую імперыю, пісаў Л. Гумілёў: “Военный и политический опыт Чингис-хана, слившись с русским православием, в XIV веке дал жизнь Московской Руси» (з прадмовы да кнігі Э. Хара-Давана, 1992). У сваю чаргу П. Савіцкі ў пісьме да Л. Гумілёва пісаў: «Я ўсё яшчэ разглядаю нашага вялікага і грознага бацьку Чынгіз-хана, як адну з найвялікшых фігур ва ўсёй гісторыі перад-ленінскай Еўразіі. Толькі Ленін пераўзыйшоў яго па свах маштабах і моцы сваёй мэты» (цыт. па М. Laruelle, 2006). Ідэі класічных еўразістаў не знайшлі падрымкі ў СССР, ды яны і самі суцішыліся, бо ўбачылі, што пасьля ІІ-й сусьветнай вайны Еўразія-Расія пашырылася аж да сярэдзіны Еўропы, г.зн. фактична адбывалася рэалізацыя іх ідэі. Існуе таксама версія, што частка гэтых вучоных на эміграцыі пайшлі на супрацоўніцтва з бальшавікамі і здрадзілі сваёй навуковай плыні (Shevelenko, 1994). Тое, што расіяне многа маюць агульнага з цюркскімі народамі, якія адыгралі і працягваюць адыгрываць істотную ролю ў культуры і ў дзяржаўным будаўніцтве, зараз не адмаўляецца. А як іначай. Расія бяз гэтага прызнаньня ня будзе Расіяй. Дзікунствам цяпер выглядала б спаленьне на вогнішчы?! башкіра Тойгильды Жулякова за вераадступніцтва (вяртаньне з праваслаўя ў іслам), якое было здзейсьнена ў 1738 годзе на загад вернага расійскага дзяржаўнага дзеяча і вядомага пазьней гісторыка В. Тацішчава: «... за то, что, крестясь, принял паки махометанский закон — на страх другим, при собрании всех крещенных татар сжечь…» (Бердников, 2010).

Зараз нео-еўразісты заклікаюць да альянса праваслаўя і іслама, але зноў жа з вядучай рольлю праваслаўя (Peunova, 2012). І нічога тут дзіўнага няма, бо гэта прапанова аб яднаньні вынікае з прыроды і гісторыі расійскага грамадста. Абедзьве рэлігіі, паводле еўразістаў, падзяляюць агульныя каштоўнасьці, а менавіта – павагу да цэнтралізаванай улады і да моцных лідэраў. Але пакуль прагрэса ў паляпшэньні адносін паміж праваслаўем і ісламам няма, калі прыгадаць сітуацыю на паўночным Каўказе. Пакуль іслам, як і раней, знаходзіцца ў падпарадкавым у адносінах да праваслаўя становішчы. Калі ня будзе адзінства гэтых рэлігій ў падыходах да сьвецкага грамадства, то цяжка прагназаваць прагрэс у рэалізацыі еўразійскай ідэі. Бяз гэтага адзінства нават зьберагчы тэратэрыяльную цэласьць такой еўразійскай (а не славянскай) дзяржавы як Расія буде вельмі складана.

Якіх б бы поглядаў не прытрымліваліся расійскія гісторыкі і лідэры (нарманскай ці антынарманскай тэорыі, еўразійскай, славянафільскай ці панславісцкай плыні) мала хто з іх не разглядаў Кіеў/Кіеўскую Русь, як сваю вотчыну ў гістарычным асьпекце. З пункту гледжаньня сёняшняга дня гэта не зусім адпавядае рэчаіснасьці, а менавіта існаваньню незалежнай дзяржавы - Украіны, якае ў першую чаргу мае падставы на гісторыю Кіеўскай Русі. Бо прызнаньне таго факта, што сучасная Расія не мае ніякага дачыненьня да Кіеўскай Русі (або «Древней Руси» па расійскай версіі), вядзе ў дзень сёняшні да абсалютнага прызнаньня самастойнасьці Украіны і Беларусі і, як вынік, да страты прэтэнзій на гэтыя славянскія тэрыторыі і да згубы “абгрунтаванага” гістарычнага ўплыву на гэтыя краіны, чаго імперскае мысленьне сабе дазволіць не можа.

Новыя еўразісты імкнуцца даказаць, што існуе агульная еўразійская ідэнтычнасьць, напрыклад, для Масквы і Калмыкіі, якую гэтыя суб'екты прызнаюць. І ў прынцыпе гэта падыход у рэалізацыі ідэй еўразіянізма выглядае правільным. Аднак у гэтым сэнсе чакаецца непаразуменьне з рускімі нацыянал-патрыётамі, якія ў першую чаргу трымаюцца старых славянафільскіх поглядаў, такіх як «Руская Расія». Ідэя славянафілаў, панславістаў і еўразійцаў лічыць Расію славянскай краінай ці краінай з вядучай рольлю славян прывяла да крызісу ў тлумачэньні сучаснай сітуацыі, калі, з аднаго боку, у складзе былой расійскай імперыі адсутнічаюць краіны ўсходнеславянскай цывілізацыі – Беларусь і Украіна, а з другога - трэба вырашаць нацыянальныя пытаньні ў сваёй краіне. Імперскае мысленьне знаходзіцца ў супрацьвазе з нармальным лагічным працэсам асэнсаваньня сябе як еўразійскай дзяржавы, што на самой справе вяло б да яе ўмацаваньня.

Для ўсходнеславянскай цывілізацыі важна як да яе будзе адносіцца ў такой сітуацыі заходняя цывілізацыя. Амаль да нядаўняга часу ўсё што знаходзілася на ўсход за лініяй Брэст-Львоў называлася многімі на Захадзе Расіяй, нават не Савецкім Саюзам. Гэта зараз пакрысе прыходзіць асэнсаваньне, што ўсходнеславянскі мір не быў адзіным, і што там ёсьць свае цывілізацыйныя каштоўнасьці, якія нельга ўсе агулам прыпісаць да Еўразіі ці Масквы. Ад таго ці будзе заходняя цывілізацыя зацікаўлена ў падтрымцы самастойнага развіцьця ўсходнеславянскай цывілізацыі ці, альтэрнатыўна, яе магчымага руху на Захад, залежыць будучыня гэтай цывілізацыі. Калі такой падтымкі не адбудзецца, то яна можа быць праглынута еўразійскай цывілізацыяй, як і многія тэрыторыі і народы ў 15-20-м стагоддзях. Нягледзячы на заявы Прэзідэнта Казахстана Н. Назарбаева, што ствараемы Еўразійскі Саюз гэта эканамічны, а не палітычны саюз, у народаў усходнеславянскай цывілізацыі застаецца гістарычна абгрунтаваная насьцярожанасьць, выкліканая рухам па напрамку з усходу на захад, нягледзячы на тое, што ва ўмовах глабалізацыі агрэсія і захопы ў значнай ступені павінны быць цывілізавана абмежаваны.

Рурыка цень зноў над Полацакам?

Развіцьцё ўсходнеславянскай цывілізацыі было спынены цывілізацыяй з усходу на 200 год і гэта можа паўтарыцца і зараз, калі памятаць, што еўразійская ідэалогія была рэалізавана ў краінах усходняй Еўропы ў межах Варшаўскага пакта, і ў еўразійскую зону былі ўключаны не толькі славяне, але і прадстаўнікі іншых народаў і нацыянальнасьцяў. Недахопам усходнеславянскай цывілізацыі на сёньня ёсьць тое, што дзьве яе кампаненты, Беларусь і Украіна, працуюць рознанапраўлена і не скаардынавана. Але нічога не стаіць на месцы - шматвекавое развіцьцё ўсходнеславянскай еўрапейскай цывілізацыі мае свой працяг.

 

11 Заключэньне

У артыкуле абгрунтоўваецца існаваньне асобнай усходне-славянскай еўрапейскай цывілізацыі на сучасных тэрыторыях Беларусі і Украіны. Аналіз паказвае, што славяне, міграваўшыя ва Ўсходнюю Еўропу ў 5-9 стагоддзях н.э., у далейшым, пад уплывам розных фактараў размежаваліся і ўвайшлі ў склад дзьвюх цывілізацый – усходнеславянскай (беларуска-украінскай цывілізацыі) і еўразійскай цывілізацыі. Размежаваньне было абумоўлена як племяннымі асаблівасьцямі ўсходніх славян і прыроднымі ўмовамі Усходнееўрапейскай раўніны і Еўразійскага стэпу, так і ассіміляцыяй з лакальнымі плямёнамі, міжусобнымі войнамі паміж землямі і княствамі, уплывам мангольскай імперыі, узнікненьнем Вялікага Княства Літоўскага як аб’яднальніка ўсходніх славян. Усходнеславянская цывілізацыя сфарміравалася ў 13-14 стагоддзях, а ўтварэньне еўразійскай цывілізацыі пачалося ў 13-15 стагоддзях. Даецца характарыстыка развіцьця і ўзаемадзеяньня ўсходнееўрапейскай і еўразійскай цывілізацый на працягу трох перыядаў: “дакіеўскага і кіеўскага”, пераходнага “мангольскага” і сучаснага.

Доказам існаваньня ўсходнеславянскай цывілізацыі з'яўляецца развіцьцё беларускіх і украінскіх этнасаў і дзяржаў на працягу апошніх васьмі стагоддзяў. Падаецца, што этнанацыянальнае размежаваньне ўсходніх славян пачалося ў 10-11 стагоддзях незалежна ад працэсаў станаўленьня Кіеўскай Русі і яшчэ да яе распаду. Гэтае размежаваньне праходзіла паміж славянамі, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Украіны і Беларусі, і славянамі, міграваўшымі ў Паўночна-Усходні Край (тэрыторыю будучай Масковіі), дзе яны зьмешваліся падчас “першай хвалі ассіміляцыі» з лакальнымі фіна-угорскімі народамі (мардва, мары, весь, мяшчэра, мурома). Міжусобіцы паміж княствамі Кіеўскай Русі былі адным з істотных фактараў яе распаду, але з другога боку прывялі да ўмацаваньня і абасабленьня існуючых на той час цэнтраў (Полацкае княства, Валынска-Галіцкае княства) і стварэньня новых феадальных утварэньняў будучай Масковіі (Ноўгарадская рэспубліка, Растова-Суздальскае княства).

Крытычным пунктам у размежаваньні ўсходніх славян быў мангола-татарскі прыход на тэрыторыі, якія на той час займалі ўсходнія славяне. Пад уплывам мангола-татараў у далейшым сфарміравалася еўразійская культура Масковіі/Расіі, якая грунтавалася на ўзаемапранікненьні стыляў жыцьця, менталітэту, традыцый і ведаў, што мелі славяне і народы мангольскай імперыі. Другая хваля ассіміляцыі з цюркскімі народамі на працягу некалькіх вякоў яшчэ больш аддзяліла славян Масковіі ад усходніх славян, што пражывалі на тэрыторыях сучаснай Беларусі і Украіны. У канчатковым выглядзе гэтае размежаваньне было вынікам узаемадзеяньня і сутыкненьня дэмаграфічных рухаў славянаў з захаду на ўсход і еўраазіяцкіх народаў з усходу на захад. Гэты працэс працягваецца і ў наш час. Можна меркаваць, што Расія, уключыўшы на працягу доўгай гісторыі еўразійскія тэрыторыі і насельніцтва, з’яўляецца пераемніцай еўраазіяцкага руху.

Усходнія славяне Беларусі і Украіны ў значнай ступені зьбераглі сваю ідэнтычнасьць дзякуючы Вялікаму Княству Літоўскаму (ВКЛ), якoe фактычна аб’яднала ўсходніх славян пасьля распаду Кіеўскай Русі. Такую аб’ядноўваючаю ролю не магла выконваць у той час Масковія, бо знаходзілася ў вассальнай залежнасьці ад манголаў Залатой Арды. Беларусы і украінцы складалі асноўную частку насельніцтва ВКЛ. З 1569 году ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай-Садружнасьці мела вялікую і сапраўдную аўтаномію. Нават праз 30 год пасьля захопу ВКЛ у канцы 18-га стагоддзя яшчэ дзейнічаў статут ВКЛ, існаваў інститут шляхецтва і уніяцкая царква (да прыкладу, 70% беларусаў былі на той час уніятамі).

Абмяркоўваецца месца ўсходнеславянскай цывілізацыі сярод іншых цывілізацый у епоху глабалізацыі. Відавочна, што залічэньне Беларусі і Украіны ў наш час да артадаксальнай, усходняй ці еўразійскай/рускай цывілізацыі зроблена на падставе міфаў і высноў, зробленых у выніку тлумачэньня гістарычных фактаў з погляду геапалітыкі. У артыкуле часткова прыводзіцца крытыка тэорый пра ролю варагаў у развіцьці усходніх славян, пра трыадзінства трох усходніх славянскіх народаў, пра славянскі характар расійскай дзяржавы, пра пераемнасьць гісторыі ад Кіеўскай Русі да Расіі, пра ролю Масковіі ў аб’яднаньні ўсходніх славян. Вымушанае далучэньне усходнеславянскай цывілізацыі да еўразійскай у 19-20 стагоддзях толькі часова зьмяніла яе еўрапейскі статус на еўразійскі.

Развіцьцё цывілізацый патрабуе працяглага часу і відавочна, што ўсходнеславянская еўрапейская або беларуска-украінская цывілізацыя пры разуменьні і сумесным дзеяньні яе састаўных частак зойме належнае і адпаведнае месца ў эпоху глабальных зьмен у сьвеце.

 

RESUME

Piotra Murzionak: Whether Rurik was in Polotsk? History of modern Belarus and Ukraine as a result of conflict between East Slavic and Eurasian civilizations

The article postulates the existence of distinct East Slavic european civilization in the modern territories of Belarus and Ukraine. The analysis shows that under the influence of various factors the Slavs after migration in Eastern Europe in the 5-9 centuries AD divided and formed two civilizations

- East Slavic (Belarusian-Ukrainian civilization) and Eurasian civilization. The disengagement was due to the tribal characteristics of the Eastern Slavs and the natural conditions of the East European Plain and the Eurasian steppes, the assimilation with local tribes, the internecine wars between the lands and kingdoms, the influence of the Mongol Empire, the emergence of the Grand Duchy of Lithuania as a unifier of the Eastern Slavs. East Slavic civilization was formed in the 13-14 centuries whereas the formation of the Eurasian civilization began in the 13-15 centuries. The interaction of East Slavic european and Eurasian civilizations during 'pre-Kievan and Kievan' period, ' transition 'Mongol' period, and the modern one is described.

The proof of the existence of the East Slavic civilization is the development of the Belarusian and Ukrainian ethnic groups and states over the past eight centuries. It seems that the ethnonational division of the Eastern Slavs began in the 10-11 centuries regardless of the processes of formation of Kievan Rus' and even before its collapse. This division took place between the Slavs who lived on the territory of modern Ukraine and Belarus, and the Slavs migrated in the North-East District (territory of the future Muscovy) where the latter assimilated with local Finno-Ugric Peoples (Mordovians, Mary, Ves, Meshchera, Muroma) ('the first wave of assimilation').

Infighting between the principalities of Kievan Rus' was one of the major factors in its decay, but on the other hand led to the strengthening and isolation of existed at that time centres (the principality of Polotsk) and to the creation of new feudal formations of future Muscovy (Republic of Novgorod, Rostov-Suzdal principality).

A critical point in the division of the Eastern Slavs was the Mongol-Tatar occupation. Under the Mongol influence the Eurasian culture of Muscovy / Russia was later formed which was based on the interdependence of lifestyles, mentalities, traditions and knowledge that had Slavs and peoples of the Mongol Empire. The second assimilation wave with the Turkic peoples for centuries separated Muscovy Slavs even more from the eastern Slavs that lived in the territories of present-day Belarus and Ukraine. This division was primarily the result of the interaction and collision of demographic movements of the Slavs from the West to the East and Eurasian peoples from the East to the West. This process continues until now. We can assume that Russia, including over the long history the Eurasian territory and population, is the successor of Eurasian movement.

Eastern Slavs of Belarus and Ukraine largely preserved their identity through the Grand Duchy of Lithuania (GDL) which actually was the unifier of the Eastern Slavs after the collapse of Kievan Rus'. Such a unifying role could not be performed by Muscovy as it was itself in a vassal dependence from the Mongols of the Golden Horde. Belarusians and Ukrainians made up the bulk of the GDL population. Since 1569 the GDL had within the Commonwealth the great and true autonomy. Even 30 years after the capture of GDL at the end of the 18th century the GDL statute was still acted and the Institute of the nobility and the Uniate Church were existed as well (for example, more than 70% of Belarusians were the Uniats at that time).

The place of the East Slavic civilization among other civilizations in the era of globalization is discussed. Obviously, the enrollment of Belarus and Ukraine to the orthodox, eastern or eurasian/ russian civilization is made on the basis of myths and conclusions due to an interpretation of the historical facts from the point of view of geopolitics. This article criticises partially the theories about the role of the vikings in the development of the Eastern Slavs, the trinity of the three eastern Slavic peoples, the Slavic character of the Russian state, the continuity of the history of Kievan Rus to Russia, the role of Muscovy in the union of the Eastern Slavs. The forced annexation of East Slavic civilization to the Eurasian one in 19-20 centuries only temporarily changed its european status for eurasian. The development of civilization requires a long time and it is obvious that the East Slavic European or Belarusian-Ukrainian civilization with understanding and combined action of its components will take an appropriate place in the world in the era of global changes.

 

Спасылкі

1. Абдулаева Г. Россией правили татары. Bad News, 2011, март 5.

http://badnews.org.ru/news/rossiej_pravili_tatary/2011-03-05-6917

2. Агранцев И. Александр Меньшиков. — М.: ОЛМА Медиа Групп, 2005. С. 43-44. (Тайны великих). — ISBN 5765441963

3. Арлоў У. Ад Полацка пачаўся Свет. Мінск, «Рыфтур», 2005.

4. Баймухаметов С. "Вестник Оnline", № 14(351),7 июля 2004.

5. Белявский М.Т. «М.В. Ломоносов и основание Московского университета» (Изд. Московский университет, 1955, 308 с.).

6. Бердников Л. «Казнить смертью и сжечь…». Хроники российской инквизиции. «Новая Юность» 2010, № 2(95).

7. Гарифуллин И. Русские фамилии тюркского происхождения. «Югра», март 2012. http://www.ugra-start.ru/ugra/mart-2012/772

8. Голденков M. Утраченная Русь. Минск, «Современная школа», 2009, 426 с.

9. Гумилёв Л.Н. От Руси к России.

10. Деружинский B.B. Тайны белоруской истории, Минск, ФУАинформ, 2009, 560 с.

11. Дзермант А. Праект «Цытадэль», 2011. http://cytadel.org/platforma/1-obosnovanie-ipredlozhenie

12. Дзермант А., Санько С. Этнагенез беларусаў: навука i ідэалогія // Arche. 2005. № 5. С. 233-253;

13. Дугин А. Проект "Евразия", Москва, 2006.

14. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяды. Мінск, «Мастацкая літаратура», 1990.

15. Карамзин Н.М. История государства Российского.

16. Кацва, Л. А.; Юрганов, А. Л. (1996). История России VIII-XV вв. Moсква: Вентана-Граф. pp. 21–22. ISBN 5708401028.

17. Клейн Л.С. Спор о варягах. Спб.: Евразия, 2009

18. Котлярчук A. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск, - Энцыклапедыкс.- 2002

19. Куплевіч В. Цывілізацыя Еўропы. Ч.5, 2013 http

20. Комиссия по борьбе с лженаукой и фальсификацией научных исследований при Президиуме РАН. В защиту науки / Отв. ред. Э. П. Кругляков. М.: Наука, 2007. Т.2. С.102-111.

21. Мальдзіс А.І. Кладачкі паміж пазаўчарашнім і сённяшнім. Новы час, 14: 1-12 (2003).

22. Миллер Г. Ф. О народах издревле в России обитавших. СПб., 1788.

23. Носовский Г. В., Фоменко А. Т. Реконструкция всеобщей истории: новая хронология. — М.: Деловой экспресс, 1999. — С. 409—417.

24. Повесть минувших лет (у перакладзе Ліхачова). http://oldrussian. chat.ru/01povest.htm; Повесть минувших лет (англ):

http://www.utoronto.ca/elul/English/218/PVL-selections.pdf

25. Погодин М. П. 1846. Исследования, замечания и лекции о русской истории. Том II. Происхождение варягов, Руси. О славянах. Москва, изд. Московск. об-ва истории и древностей российских.

26. Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654-1667. Мінск, «Навука і тэхніка», 1995.

27. Соловьев С.М. История России с древнейших времен

28. Татищев В.Н. История Российская. Т. I-VII. М.-Л., 1962-1968.

29. Толочко О. П., Толочко П. П. Київська Русь. - Київ: Альтернативи, 1998. - 352 с. - (Україна крізь віки. - Т. 4)

30. Хара-Даван Э. "Чингис-хан, как полководец и его наследие", Алма-Ата, 1992.

31. Шахматов А. А. Древнейшие судьбы русского племени. Петроград, Русский исторический журнал. 1919, 64с.

32. Balanovsky O. et al. Two sources of the russian patrilineal heritage in their eurasian context. The American Journal of Human Genetics, 82, 236-250, 2008.

33. Bekus Nelly East, West or in Between? Three post-communist concepts of the Belarusian Nation. In: The East-West discourse : symbolic geography and its consequences, by A. Maxwell. NY, Peter Lang, 2011, pp 191-211.

34. Bideleux R., Jeffries I. A History of Eastern Europe: Crisis and Change, Routledge, 1998, ISBN 0-415-16112-6, Google Print, p.155

35. Cross Р.S., Sherbowitz-Wetzor, O. P. The Russian Primary Chronicle. In The Medieval Academy of America. Publication No. 60. English translation and commentary. Cambridge: Medieval Academy, 1953. http://www.utoronto.ca/elul/English/218/PVL-selections.pdf

36. Curta F. (2001), The Making of the Slavs: History and Archaeology of the Lower Danube Region, C. 500-700, Cambridge University Press, ISBN 0-521-80202-4? p.309.

37. Encyclopedia Britannica, Vol. III, Edinburgh, 1771, p. 887.

38. Geary P. (2003), Myth of Nations. The Medieval Origins of Europe, Princeton Paperbacks, ISBN 0 - 691-11481- 1, p.145

39. Falkus M.E. “Demographic History of European Russia 1796-1917” at World History at KMLA. http://www.zum.de/whkmla/region/russia/eurrusdemhist17961917.html

40. Huntington S. The clash of civilisations. Foreign Affairs, v.72, No3, 1993.

41. Haggman B. From Minsk to Vladivostok – is it an East Slavic Civilization? Comparative Civilizations Review, v64, 2011.

42. Halsall G. Archaeological finds confirm that Germanic and Slavic tribes were settled agriculturalists. "The Barbarian invasions", in Fouracre, Paul, The New Cambridge Medieval History, Vol. 1: c. 500 – c. 700, Cambridge University Press, ISBN 0-521-36291-1, (2006)

43. Hrushevsky, M. History of Ukraine-Rus’, vol 1 (Edmonton–Toronto 1997)

44. Kohut Z. E. OP #280: The question of russo-ukranian unity and ukranian distinctiveness in early modern urkranian thought and culture. Kennan Institute Occasional Papers, 2001.

http://www.wilsoncenter.org/sites/default/files/ACF2C9.pdf

45. Kuzyk B.N., Yakovets Yu.V. Civilizations: Theoty, History, Dialogue and the Future, v.II, Moscow, Institute for Economic Strategies, 2006.

46. Laruelle M. The eurasianist ideology and the eurasian history: empire as the natural solution for the post-soviet space. 6th Annual Intl Young Researchers Conf. “Orienting the Russian Empire”, Ohio, Oct 26-26, 2006.

47. Lukowski J., Zawadzki H., A Concise History of Poland, Cambridge University Press, 2001, ISBN 0-521-55917-0, Google Print, p.6

48. Malyarchuk B. et al. Differentiation of mitochondrial DNA and Y chromosomes in russian populations. Human Biology, v.76, no.6, p.877-900, 2004.

49. O'Connor К. The History of the Baltic States, Greenwood Publishing Group, 2003, ISBN 0-313-32355-0, Google Print, p.17.

50. Peunova М. (2012) The Transfer of Ideas Along a Cultural Gradient: The Influence of the European New Right on Aleksandr Panarin’s New Eurasianism. In: Andrea Mammone et al (eds.) Mapping the Extreme Right in Contemporary Europe: From Local to Transnational. New York: Routledge, pp.303-316.

51. Picchio R. On the ambiguity of the term “author” in relation to medieval texts, “Compilation and Composition: Two Levels of Authorship in the Orthodox SlavicTradition,” Cyrillomethodianum 5 (1981): 1–4.

52. Plokhy S. The Origins of the Slavic Nations: Premodern Identities in Russia, Ukraine and Belarus. Cambridge: Cambridge University Press, 2006.

53. Pogonowsky I.C. Based on 1493 population map (p.92), 1618 population map (p115), 1618 languages map (p119), 1657–67 losses map (p128) and 1717 map (p141), Poland a Historical Atlas, Hippocrene Books, 1987, ISBN 0-88029-394-2

54. Pritsak О. Khazarian Hebrew documents of the tenth century. (with Golb, Norman Ithaca: Cornell University Press, 1982.

55. Pryce P. Putin's Third Term: The triumph of Eurasianism. Romanian Journal of European Affairs, v.13, No1, 25-43, 2013.

56. Riasanovsky N.V. History of Russia. 5th Edition. New York. 1993. 711 p.

57. Shevelenko I. Towards a History of the 1929 Split in Eurasianism. In Themes and Variations: In honor of Lazar Fleishman, Stanford, Stanford Slkavuic Studies, v.8, pp.376-416.

58. Szporluk R. The Making of Modern Ukraine: The Western Dimension. Harvard Ukrainian Studies XXV (1/2) 2001: 57–90.

59. Targowski A. Towards a composite definition and classification of civilization. Comparative Civilizations Review, No 60, pp79-98, 2009.

60. Titarenko L. Belarus: A borderland civilization or civilization outskirts? Sociological reflection. LIMES, vol. 2, No1, pp.64-81 (2009).

61. Vernadsky G. A History of Russia. New Haven, 6th edition, 1968.

62. Werrett S. “An Odd Sort of Exhibition: the St. Petersburg Academy of Sciences in the Enlightened Russia”, King's College/ Dissertation submitted to the University of Cambridge towards the degree of the Doctor of Phylosophy, March 2000.

63. Zakharii R. The Historiography of Normanist and Anti-Normanist theories on the origin of Rus’ A review of modern historiography and major sources on Varangian controversy and other Scandinavian concepts of the origins of Rus’ Dissertation in Viking and Medieval Nordic Culture Submitted in candidacy for the degree of Master of Philosophy. Oslo, 2002.

    

Джерело: http://sakavik.net/





 

Яндекс.Метрика